Навіны

Ксяндза са Шчучыншчыны адправілі ў ізалятар за рэпосты

Ксяндза Антонія Адамовіча асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён — пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Мужчыну пакаралі паводле арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Ён правядзе некалькі дзён у ізалятары. Пра гэта паведамілі праўладныя Telegram-каналы.

Антоній Адамавіч. Фота: «Хрысціянская візія»

Антонія Адамовіча затрымалі ў нядзелю, 13 жніўня. Яго спрабавалі затрымаць у касцёле, але людзі не дазволілі. У плябаніі касцёла правялі ператрус. Вядома, што ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет. Там яго дапыталі і забралі ў яго тэлефон на праверку.

Ксёндз Антоній Адамовіч — ураджэнец Гродзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі, прыняў сан у 2009 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024