Навіны

Салона А1 на Савецкай больш няма: памяшканне здадуць у арэнду

Салон мабільнай сувязі А1 на Савецкай, 25, насупраць універмага «Нёман», закрыты з 26 чэрвеня. Права арэнды памяшкання ў цэнтры Гродна выставяць на аўкцыён.

Памяшканне нежылое, з асобным уваходам, дакладны адрас — вул. Савецкая, 25−1. Агульная плошча — 211, 6 кв. м. Размешчана на першым паверсе, ёсць усе камунікацыі.

Папярэдняя дата аукцыёна ад «Гродзенскага цэнтра нерухомасці», на балансе якога знаходзіцца памяшканне — 29 жніўня 2023 года. Пачатковы кошт — 894,01 руб.

Цяпер у Гродне засталося ўсяго два салоны А1, у буйных гандлёвых цэнтрах: у Old City на першым паверсе (Дубко, 17) і ў Triniti на другім паверсе (пр-т Я.Купалы, 87).

Чытайце таксама: А1 может стать обузой для австрийских собственников. В Вене обсудят уход компании из Беларуси

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024