Навіны

Будучы мікрараён «Вясенні» перайменавалі: зараз ён будзе «Залатым»

У Гродне пабудуюць новы мікрараён і назавуць яго «Залаты». Ён з’явіцца ў раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага. Ідэю раёна прэзентавалі некалькі гадоў таму, але тады ён называўся «Вясенні».

Забудова раёна будзе рознаўзроўневай — ад 4 да 14 паверхаў. У цэнтры раёна плануюцца тры высоткі на 19 паверхаў кожны. Яны нібыта «сфарміруюць горадабудаўнічы сілуэт, увязаны з існуючай шматпавярховай жылой забудовай і гістарычным абліччам цэнтра горада», піша пра новы раён ТРК «Гродна». Як 19-павярхоўкі будуць увязаны з 2−3-павярховым гістарычным цэнтрам — не тлумачыцца. Ад новага раёна да Каложскай царквы — усяго каля 1 км.

План новага мікрараёна «Залаты» (былы «Вясенні»). Фота: Urban Hrodna

У «Залатым» рэалізуюць канцэпцыю «двор без машын»: паркоўкі для аўто будуць размешчаны па перыметры, а не ў дварах дамоў. Таксама пабудуюць кампактныя дзіцячы садок і школу.

Усяго ў новым раёне будзе 2475 кватэр. Для будаўніцтва «Залатога» знясуць 79 прыватных дамоў.

Чытайце падрабязней: Якім будзе новы мікрараён на 6000 жыхароў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024