У Гродне яшчэ раз паспрабуюць прадаць будынкі старога мясакамбіната на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна «Нёман». Пачатковая цана — амаль 543 тыс. рублёў ($ 180,5 тыс.). Аўкцыён адбудзецца 24 жніўня 2023 года. Абвестку размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Агулам прадаюць 16 будынкаў. Паводле ўмоваў продажу новаму ўласніку трэба зрабіць рэканструкцыю нерухомай маёмасці пад жылую сядзібную забудову гарадскога тыпу — таўнхаўсы. Сярод яе павінны размясціцца асобнымі будынкамі сацыяльна гарантаваныя аб’екты абслугоўвання насельніцтва.
Участак з будынкамі спрабуюць прадаць з траўня 2019 года. У кастрычніку 2022 года за ўчастак хацелі 1 млн 479,9 тыс. рублёў (амаль $ 600 тыс). Апошні аўкцыён меў прайсці 9 лютага 2023 года, цану знізілі да 1 млн рублёў, але ахвотных купіць зноў не знайшлося.
Сядзібная забудова на гэтым месцы закладзена ў Праекце дэталёвага планавання цэнтра і Генплане развіцця Гродна да 2030 года. Таўнхаусы на Камунальнай плануюць пабудаваць да 2025 года.
У пачатку мінулага стагоддзя тут была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. Савецкая ўлада рэзню нацыяналізавала — так з’явіўся Гродзенскі мясакамбінат. На гэтым месцы ён быў да 1970-х гг., пакуль не пачаў працаваць сучасны мясакамбінат. Зараз ні адзін з будынкаў рэзні не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, хаця фактычна яны з’яўляюцца помнікамі прамысловай архітэктуры.
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…
Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…
Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…