Навіны

У Гродне адкрылася новая шаурмічная. Месца вам ужо знаёма

Новая шаўрмічная Vgorode адкрылася на Дзяржынскага, 12, насупраць Цэнтра занятасці. Асноўны акцэнт ва ўстанове — на халялі.

Новае кафэ падкрэслівае, што ўсе інгрэдыенты фастфуду — выключна халяльныя. Халялем называюць дазволенае, дапушчальнае ў ісламе.

Установа прапануе чатыры віды шаурма — класічную, сырную, пікантную і на талерцы. Усё — з ялавічынай. Кошты — ад 12 да 16 руб. Таксама ёсць чатыры віды таука — ліванскай стравы з курыцы (11−16 руб.). Сэндвічы гатуюць з курыцай (10 руб.) і з ялавічынай (12 руб.), можна ўзяць чыабату з сытным начыннем. З закусак — бульба-фры (5 руб. за 220 г), нагетсы. Мяркуючы па меню, вегетарыянцы змогуць разлічваць толькі на бульбу.

З напояў можна абраць каву з стандартных пазіцый — эспрэса, амерыкана і капучына за 3,5 руб., латэ за 4, флэт уайт за 5 руб. Чай каштуе 2,5−6 руб., могуць прыгатаваць абляпіхавую гарбату (5−11 руб.). На лета ёсць халодныя напоі - малочны кактэйль, айслаттэ, ліманад. Кошты — ад 4,5 руб. за ліманад да 7 за цытрусавы кактэйль. Дэсертаў у меню, апублікаваным у профілі, няма, але ў водгуках хваляць пахлаву. Для аматараў піва ёсць бутэлькавае.

Новая шаўрмічная заняла месца кафэ «Кінза». Таксама яна ўспадкавала профіль «Кінзы» ў Instagram, захаваўшы падпісчыкаў. Кавярня «Кінза» прапрацавала зусім няшмат — з верасня 2022. На рамонт пайшло паўгода. Да гэтага памяшканні шмат гадоў пуставалі. Фішкай была адкрытая зона кухні і свежае мяса ад фермераў. Большасць страў у мяне было з усходняй кухні. Шаурмы рыхтавалі 12 відаў, былі традыцыйныя прысмакі.

Цяпер установа працуе ў тэставым рэжыме. Час працы — з 11:00 да 23:00.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024