Навіны

Паглядзіце, як пад Карэлічамі вырошчваюць слімакоў (прыгожыя фота)

У вёсцы Даўгінава ў Карэліцкім раёне ёсць слімаковая ферма RATOV. Яе ў 2014 годзе арганізавалі Уладзімір і Вікторыя Ратавыя. Фотаздымкі з іх фермы апублікавала sb.by.

Слімаковая ферма. Крыніца: sb.by

Слімакі жывуць у спецыяльных вальерах з бетону. Гэта даўгія бетонныя «загоны», якія зараслі зелянінай. Над вальерамі нацягнута абарончая сетка, каб жывёлы не пераграваліся на сонцы. Таксама зверху ёсць сістэма паліву, бо слімакі любяць вільгаць.

Па ферме праводзяць экскурсіі

На ферме не толькі вырошчаваюць слімакоў, але і праводзяць экскурсіі. Падчас каранавіруса замежных турыстаў стала менш, але пачало прыязджаць больш беларусаў, распавядаў Уладзімір у 2021 годзе.

Слімакоў уладзімір прадае па Беларусі, а таксама пастаўляе ў Расію. У 2021 годзе Уладзімір планаваў пачаць печ пірагі з начыненнем са слімакоў, стварыць базу, дзе людзі маглі б адпачываць па некалькі дзён, а таксама адкрыць спа-салон са «слімаковым» амалажэннем.

Колькі каштуюць стравы са слімакоў

На ферме можна набыць стравы са слімакоў. Напрыклад, за 18 слімакоў у ракавінах з укропам ці базілікам трэба заплаціць 39 рублёў, за 12 слімакоў - 27 рублёў. Таксама можна набыць слімаковы паштэт альбо пірог «Кіш ларэн 4 сыры са слімакамі» за 60 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024