Навіны

У Гродзенскай вобласці адбыўся «землятрус Шродзінгера»: яго зарэгістравала аўтаматыка ў Нямеччыне, але Акадэмія навук яе абвяргае

Пра землятрус у Гродзенскай вобласці магнітудай 4,2 бала (з 12 магчымых) паведаміў Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр са спасылкай на Патсдамскі цэнтр імя Гельмгольца. Але, як высветлілася, землятруса насамрэч магло і не быць.

Сейсмалагічная дыяграма. Крыніца: depositphotos

Эпіцэнтр землятруса быў у Навагрудскім раёне, у 28 км на паўднёвы ўсход ад Ліды і ў 21 км на паўночны захад ад Навагрудка. Глыбіня залягання — каля 10 км, з-за гэтага на паверхні зямлі ён мог не адчувацца.

У Беларусі адмаўляюць землятрус

У Беларусі землятрус не зафіксавалі. «Адзіная краіна, якая зафіксавала гэтую з’яву, — Германія, служба „Геафон“. Ніводная іншая краіна пра гэта нічога не сказала, і беларускія сейсмалагічныя станцыі не зарэгістравалі гэтую з’яву», — сказала загадчыца аддзела апрацоўкі і аналіза дадзеных маніторынга Цэнтра геафізічнага маніторынга НАН Беларусі Таццяна Аронава. «Мы паглядзелі ўсе запісы на нашай тэрыторыі і іншых краін — гэтых звестак няма нідзе. Альбо гэтая інфармацыя памылковая, альбо размешчана спецыяльна, каб увесці ў зман грамадства».

Патрэбна праверка геафізікаў

На сайце Патсдамскага цэнтра Гельмгольца, які зафіксаваў землятрус, пазначана, што параметры землятруса акрэсліваюцца аўтаматычна. Без праверкі геафізікам дадзеныя могуць быць памылковымі.

У Беларусі было дзевяць землятрусаў

Усяго на тэрыторыі Беларусі было дзевяць землятрусаў. Чатыры з іх — гістарычныя (запісаныя са слоў жыхароў), пяць — інструментальна зарэгістраваныя. Самымі адчувальнымі былі землятрусы ў 1940-м, 1977-м і 1986-м гадах. Тады землятрусы адбываліся ў Румыніі. Ачаг быў зарэгістраваны ва Усходніх Карпатах, а хвалі даходзілі да Беларусі. У 2004 годзе да Беларусі дайшлі хвалі землятруса, які адбыўся ў Калінінградскай вобласці.

Землятрусы, якія зарэгістравалі прылады, адбываліся ў Салігорскім горнапрамысловым раёне.

Беларусь на стабільным месцы для землятрусаў

Беларусь знаходзіцца ў заходняй частцы Усходнееўрапейскай платформы, якая з’яўляецца стабільным і нерухомым месцам. Таму Беларусь знаходзіцца ў зоне слабай сейсмічнай актыўнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024