Навіны

Гродзенскага святара перавялі ў новы прыход. Яго абмяркоўвалі ў праўладных каналах

Святар Анатоль Ненартовіч больш не настаяцель Cабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне. Пра гэта паведаміла актывістка Вольга Бондарава. Праўладныя каналы арганізавалі цкаванне святара. Ён ужо страціў адну з пасад пасля сыходу прадэмакратычнага архіепіскапа Арцемія.

Паводле інфармацыі Бондаравай, Ненартовіча перавялі ў прыход у Пагаранах. Раней падобным чынам паступілі з Георгіем Роем. З Пакроўскага сабора ў Гродне яго накіравалі ў вёску Квасоўка.

Протаіерэю Анатолю Ненартовічу 54 гады. Ён родам са Шчучынскага раёна. З 1990 па 1994 вучыўся ў Мінскай Духоўнай Семінарыі. Пасля быў выкладчыкам у ёй, служыў у Слоніме, Навагрудку, Шылавічах. Вучыўся ў Варшаўскай хрысціянскай тэалагічнай акадэміі, атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 2017 годзе скончыў дактарантуру Варшаўскай хрысціянскай тэалагічнай акадэміі, абараніўшы дысертацыю «Адраджэнне царкоўна-пеўчай культуры Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Гродзенскай епархіі ад 2-ой паловы XX стагоддзя».

З 1998 займаецца прыходам Сабора Усіх Беларускіх Святых Гродна, з 2001 года — настаяцель прыхода. Адзін са стваральнікаў Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест».

З 1999 па 2021 год займаў пасаду сакратара Гродзенскай епархіі. У ліпені 2021 года ён сышоў з пасады. Гэтыя падзеі знаёмыя з сітуацыяй людзі назвалі «зачысткай». Праўладныя актывісты сцвярджаюць, што Ненартовіч падпісаў ліст супраць гвалту, але яго імя няма ў спісе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024