Навіны

Айцішніку з Гродна Глебу Койпішу хочуць узмацніць пакаранне (абноўлена)

5 траўня ў судзе Мазырскага раёна пачаўся суд над Глебам Койпішам пра замену абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасяджэнне з’явілася ў анлайн-раскладзе. У снежні 2021 года Глеба асудзілі на два гады «хіміі» за марш пратэсту.

Справу будзе разглядаць Анатоль Стрэльчанка.

Койпіш быў дырэктарам вэб-студыі «Іквадарт». Палітвязня асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). Справу распачалі паводле ч.1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у акцыі пратэсту 11 жніўня 2020 года.

Айцішнік павінен быў выйсці на волю ў жніўні 2023 года. Вядомыя выпадкі, калі асуджаныя на хімію з’язджалі з краіны. Койпіш жа свядома вырашыў адбыць тэрмін. Ён трапіў у ПУАТ у Мазыры. Мінімум двойчы за час адбыцця пакарання ён адбываў адміністрацыйны арышт.

UPD 11 траўня. Знікла сувязь з палітвязнем Глебам Койпішам. Верагодна, гэта значыць, што суд вырашыў узмацніць яму пакаранне і ён рыхтуецца да пераводу ў калонію, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

UPD 22 траўня. Палітвязня Глеба Койпіша перавялі ў СІЗА. Глебу ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў следчы ізалятар. 13 чэрвеня ў палітвязня адбудзецца апеляцыйны суд, паведамляе «Вясна».

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024