Навіны

Правядуць асвятленне і адновяць парэнчы. У Гродне распрацоўваюць праект рэканструкцыі пешаходнага маста на Фамічова

У Гродне чарговы раз запланавалі рэканструкцыю пешаходнага віядука па вул. Фамічова. У планах — распрацоўка перадпраектнай і праектнай дакументацыі. Сама рэканструкцыя пачнецца ў 2024 годзе. Мост пасля яе павінен праслужыць не менш за 25 гадоў.

Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку. Праект будзе каштаваць 285 000 з гарадскога бюджэту. Распрацоўку плануюць завяршыць да сярэдзіны верасня 2023 года.

Дакументацыю распрацуюць на падставе тэхнічнай справаздачы па выніках абследавання віядука. Яго правёў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Таксама правядуць інжынерна-геадэзічныя і інжынерна-геалагічныя пошукі.

На мосце будзе асвятленне

Пры рэканструкцыі заменяць металічныя апоры і бэлькі. Адрамантуюць пашкоджаныя ўчасткі жалезабетонных элементаў апор, бэлек і пліт пралётнага будынка. Перабудуюць пешаходнае палатно і яго элементы. Адновяць парэнчы. Адрамантуюць прыступкі на падыходах да віядуку. Жалезабетонныя вырабы, якія прыйдзецца дэмантаваць, перапрацуюць, а атрыманы дробнены прадукт будуць выкарыстоўваць на аб’екце.

Афарбоўку фасадаў і апор узгадняюць з Гродзенскім гарвыканкамам. На час рамонту рух пакінуць закрытым. Пры рэканструкцыі максімальна захаваюць зялёныя насаджэнні, створаць безбар’ернае асяроддзе, а таксама дададуць асвятленне — на віядуку і падыходах.

Ці патрэбны мост?

Мост закрылі на рамонт з пачатку 2022 года. Увосень таго года старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік распавёў, што дакументацыя на мост страчаная. Тады паабяцалі вывучыць патрэбу ў мосце. Мабыць, яна апынулася высокай.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024