Навіны

З чацвёртага паверха Ваўкавыскага РАУС скокнуў хлопец у кайданках. Ён загінуў

У Ваўкавыскім РАУС з вакна на чацвёртым паверсе скочыў 24-гадовы хлопец у кайданках. Гэта адбылося 30 красавіка 2023 года. Паводле праўладнага Telegram-канала «ЖС Premium», яго затрымалі за распаўсюд наркотыкаў.

Будынак РАУС у Ваўкавыску. Крыніца: rovd.volkovysk.by

У праўладным Telegram-канале напісалі, што хлопец, нібыта, быў «наркаман са стажам». Акрамя гэтага, ён нібыта працаваў на інтэрнэт-краму «закладчыкам». Раней ён стаяў на ўліку ў нарколага як таксікаман, а некалькі гадоў таму здзейсніў крадзеж з гандлёвых павільёнаў у Ваўкавыску.

Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», загінулы — Максім Л. Некалькі дзён таму ён адзначыў дзень нараджэння. Праваабаронцы сцвярджаюць, што яго затрымлівалі ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 года.

Хацеў скончыць жыццё самагубствам

«ЖС Premium» спасылаецца на знаёмых загінулага і сцвярджае, што раней хлопец выказваў жаданне скончыць жыццё самагубствам і ўжо спрабаваў скокнуць з вакна. Пазней ён уладкаваўся на працу ў ваўкавыскі мясакамбінат і планаваў паехаць у Польшчу працаваць кіроўцам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024