Навіны

Літва абмяжуе працу двух пунктаў пропуску: будуць прымаць машыны толькі днём і толькі легкавыя

Рух плануюць абмежаваць на пунктах «Цвярячус» (у Беларусі - «Відзы») і «Шумскас» («Лоша»). Гэта звязана з тым, што ў гэтых пунктах пропуску на мяжы з Литвой няма рэнтгенаўскіх апаратаў для пошуку кантрабанды, расказаў кіраўнік Мытнага дэпартамента Літвы Дарус Жвіронас. Праз названыя пункты кантрабандны тытунь вязуць з выкарыстаннем пустых грузавікоў, піша Delfi.

Пункты «Цвярачус» і «Шумскас» будуць працаваць толькі ў дзённы час і будуць прапускаць толькі легкавыя аўтамабілі. Абмежаванне збіраюцца ўвесці ў канцы года, пасля завяршэння рамонту памежнага пункта «Мядзінінкай» («Каменны Лог»). Такім чынам спадзяюцца прадухіліць як карупцыю, так і кантрабанду.

Таксама ў бліжэйшыя два гады Літва плануе амаль на ўсіх буйных памежных пунктах і ў Клайпедскім порце ўсталяваць або абнавіць рэнтгенаўскія апараты для сканавання грузаў. Гэты працэс будзе ажыццяўляцца з дапамогай сродкаў Еўрапейскага саюза.

Чэргі могуць вырасці яшчэ больш

Зараз «Лоша» выкарыстоўваецца толькі для руху легкавога транспарту, «Відзы» — для легкавога і парожняга грузавога транспарту, які ажыццяўляе міжнародныя грузаперавозкі.

Пункт пропуску «Лоша» — найбліжэйшы да «Каменного Лога», «Відзы» знаходзіцца крыху далей. Абмежаванне руху можа адбіцца на чэргах. Нагрузка на літоўскія пункты пропуску ўзрасла пасля закрыцця польскага пункта пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца»). Яшчэ раней, восенню 2021, быў закрыты пераход у Кузніцы. Для легкавога транспарту на польскай мяжы застаўся толькі пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст»), для грузавога — «Кукурыкі» («Казловічы»). У пункце «Брэст» збіраюцца вялізныя чэргі. Многія кіроўцы, каб патрапіць у Польшчу і назад, пачалі аб’язджаць праз Літву.

Польскі бок абяцаў адкрыць «Баброўнікі» на наступны дзень пасля вызвалення журналіста і палітвязня, прадстаўніка польскай меншасці ў Беларусі, Анджэя Пачобута.

У 2022 годзе быў рэкорд па кантрабандзе

У 2022 годзе была перахоплена рэкордная колькасць кантрабанды, але маштабы перавозак з Беларусі не змяншаюцца. Гэта абумоўлена і тым, што кантрабанда падтрымліваецца беларускім рэжымам, і запатрабаванасцю ў Еўропе, лічыць намеснік камандуючага Дзяржаўнай памежнай службы палкоўнік Антанас Мантвідас.

Па словах Мантвідаса, было спынена 72% кантрабанды. Усё часцей для яе перавозкі выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя спосабы — з дапамогай дронаў, праз памежныя воды.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: Літвамяжа

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024