Навіны

Сваякам Дзяніса Івашына паступаюць пагрозы за інфармацыю пра палітзняволенага

Блізкім палітзняволенага Дзяніса Івашына паступаюць пагрозы і просьбы не расказваць пра яго. Інакш абяцаюць арганізаваць «інфармацыйна-камунікацыйную блакаду»: пазбавіць званкоў, лістоў і спатканняў, у тым ліку, з абаронцам. Аднаго доўгатэрміновага і некалькіх кароткатэрміновых Дзяніса ўжо пазбавілі.

«Мы абсалютна сур’ёзна ставімся да такіх пагрозаў, тым больш, што пра падобныя ўльтыматумы кажуць і іншыя сваякі палітвязьняў. <…> Але ў такіх умовах пагаджацца на запалохваньне — значыцца даваць ім у рукі інструмант для далейшага шантажу й ціску. Таму хай не спадзяюцца, калі мелі такі намер».

22 красавіка Дзяніс Івашын мае чарговы раз тэлефанаваць родным.

«Бліжэйшыя дні пакажуць, ці сапраўды адміністрацыя ПК-15 пасылала нам такія ўльтыматыўныя сыгналі, ці гэта проста „добразычліўцы“ стараюцца нам „дапамагчы“. Мы дамаўляліся зь Дзянісам на штотыднёвыя лісты, тэлефанаваньні паводле графіку і пастаянныя сустрэчы з адвакатам. Наяўнасьць усяго гэтага сьведчыць пра тое, што зь ім усё ў парадку. Адсутнасьць хаця б аднаго з гэтых пунктаў будзе сьведчыць пра тое, што супрацоўнікам калёніі ёсьць што хаваць, што яны катуюць Дзяніса і нават зьбіраюцца яго забіць», — лічыць яго жонка Вольга.

Івашын — гродзенскі журналіст-расследавальнік. Асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».

Чытайце таксама: Вольга Івашына аб шлюбе праз краты: «Ён шкадуе, што шмат працаваў, а я перастала на тое злавацца»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024