Навіны

«Падвойныя» рэйсы на Радаўніцу і адмена аўтобусаў да «Паўднёвага». Як паедуць аўтобусы на святы і ў працоўныя суботы

Аўтобусы на Радаўніцу (25 красавіка) паедуць па-іншаму. На маршруце № 13 «Аўтавакзал — могілкі «Аульс» арганізуюць дадатковыя рэйсы. Расклад пры гэтым не зменіцца. А вось у бок «Паўднёвага» ў некаторыя дні аўтобусаў стане наадварот, менш.

Дадатковых рэйсаў аўтобуса № 13 на Аульс будзе 12. Дадатковы аўтобус будзе прыходзіць на прыпынак адначасова з асноўным — адразу па два, тлумачыць Аўтобусны парк.

24 красавіка, 1 і 8 траўня не будуць курсіраваць наступныя аўтобусы:

  • № 19 «Вуліца Белыя Росы — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 48 «Альшанка — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 58 «Фолюш — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 60 «Вуліца Дамброўскага — Рынак «Паўднёвы».

Адмена рэйсаў звязана з тым, што ў гэтыя дні рынак «Паўднёвы» не будзе працаваць.

29 красавіка і 13 траўня (працоўныя суботы) гарадскі грамадскі транспарт будзе хадзіць па раскладзе аўторка.

Чытайце таксама: Гродзенцам прапануюць паўплываць на расклад аўтобуса

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024