Навіны

У Гродне прайшлі ператрусы ў рэпетытарскім цэнтры «100 балаў»

У гродзенскім філіяле адукацыйнага цэнтра «100 балаў» прайшлі ператрусы. Цэнтр абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў і страхавых узносаў. Яго заснавальнікі былі затрыманыя раней паводле палітычнага артыкула.

Цэнтр «100 балаў» працаваў у Гродне на вуліцы Маставая, 31. Як школа ён не працаваў з 1 верасня 2022, трапіўшы пад хвалю рэпрэсій у дачыненні да прыватных школ.

Цяпер арыштаваная маёмасць"100 балаў" практычна ва ўсіх абласных цэнтрах і рэгіянальных гарадах, дзе размяшчаліся офісы, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Арцём Дунько. Усяго правялі 23 ператрусы.

Цэнтр «100 балаў» працягваў функцыянаваць як рэпетытарскі і супрацоўнічаў з настаўнікамі. Большасць з іх (180 чалавек) рэгістравалі ў рэпетытарскіх цэнтрах як індывідуальных прадпрымальнікаў для мінімізацыі падаткаў, хоць па факце педагогі з’яўляліся іх работнікамі, сцвярджае цяпер Камітэт дзяржкантролю. «100 балаў» падавалі класы для заняткаў, прымалі ад бацькоў заявы, вызначалі кошт паслуг, складалі расклад. За атрыманыя паслугі бацькі плацілі на адрас рэпетытарскіх цэнтраў. З чэрвеня 2021 года паступіла 14,5 млн. рублёў. Пасля 50% атрыманых сродкаў пералічвалі на адрас ІП па дагаворах аказання паслуг.

На працягу 10 гадоў цэнтры не выплачвалі падаходны падатак з даходаў ІП і ўнёскі ў ФСАН на суму больш за 3,6 мільёна рублёў, сцвярджаюць у КДК. Па звестках ведамства, схема выплаты заработнай платы ў канвертах была па ўсёй рэспубліцы ў больш за 186 суб’ектах. З нанесенай шкоды пагашана 630 тысяч. Усе падазраваныя супрацоўнічаюць са следствам, адзначыў прадстаўнік КДК. Узбуджана шэсць крымінальных спраў.

Рэпетытарскія цэнтры з 2012 года працавалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Полацку, Оршы і Баранавічах.

Заснавальнікі цэнтра затрыманыя за пратэсты

Заснавальнікі цэнтра Яўген Лівянт і Аляксей Іваноў ужо праходзяць абвінавачанымі па «народным» артыкуле Крымінальнага кодэкса 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Іх утрымліваюць пад вартай.

Яўген Лівянт (злева) і яго бізнес-партнёр Аляксей Іваноў. Фота: Facebook Яўгенія Лівянта

Пра затрыманне Лівянта стала вядома ў канцы снежня 2022 года. У пачатку 2023 паведамілі і пра затрыманне яго сям'і: жонкі, дачкі і зяця.

Яўген Лівянт — вядомы беларускі выкладчык, рэпетытар па фізіцы і матэматыцы, не раз адкрыта крытыкаваў адукацыйную сістэму Беларусі. Ён быў членам Каардынацыйнай рады (КС), якую ў студзені гэтага года прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем». У інтэрв'ю на АНТ, запісаным пасля затрымання яго і ягонай сям'і, Лівянт назваў уступленне ў КС памылкай.

Чытайце таксама: «Не звальняюць, а прафілактуюць». У школах Гродна заняліся настаўнікамі - за подпісы на выбарах-2020

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024