Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Па Гродзенскай вобласці збіраюцца прызваць 1000 чалавек. За няяўку пагражае крымінальная адказнасць.
Праверка мае на ўвазе прызыў ваеннаабавязаных і пастаўку тэхнікі народнай гаспадаркі ў воінскія часці. З 3 красавіка ваенкам Гродзенскай вобласці сумесна з мясцовымі органамі ўлады пачалі апавяшчаць ваеннаабавязаных і кіраўнікоў прадпрыемстваў - пастаўшчыкоў тэхнікі.
«Мабілізацыйныя рэсурсы» накіруюць у адно са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання. 4 красавіка адправілі на праверачныя зборы транспарт народнай гаспадаркі з прадпрыемстваў. Гэта 13 адзінак тэхнікі.
Мерапрыемствы дапамогуць вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі падраздзяленнямі і гатоўнасць частак выконваць задачы ў неабходныя тэрміны. Праверка будзе мець комплексны характар. Кіраваць ёй даручана Савету Бяспекі Беларусі.
Працягласць збораў - 35 сутак. Запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту.
Па Гродзенскай вобласці да прызыву на зборы плануецца каля 1000 чалавек, па Слонімскім і Зэльвенскім раёнах — каля 600, паведамляе slonves.by.
Ваеннаабавязаныя пойдуць па ваенна-ўліковай спецыяльнасці, якую яны маюць, на пэўную штатную пасаду ў вайсковай частцы. Арыентыровачна ўсе мерапрыемствы па зладжванні будуць праходзіць на тэрыторыі Слоніма, некалькіх палігонаў, размешчаных у Баранавіцкім раёне, магчымыя выезды і на мяжу.
Ваеннаабавязаныя адновяць першапачатковыя ваенныя навыкі па баявой падрыхтоўцы і баявым зладжванні, гатоўнасць выконваць баявыя задачы.
Ваенкам Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў таксама пачаў працу. Каля 170 чалавек накіруюць у 11-ю асобную механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Слоніме. Разгарнулі базу правядзення мабілізацыі, задзейнічалі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады, штабы апавяшчэння. Пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных размясціўся ў Ваўкавыскім каледжы «ГрДУ імя Янкі Купалы», паведамляе «Наш час».
За няяўку на зборы ваеннаабавязанаму па арт. 436 КК пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Летась аднаго жыхара вобласці прыцягнулі да адказнасці, паведаміў «Гродна Плюс» намеснік пракурора вобласці Уладзімір Клішын. Якое пакаранне яму прызначылі, ён не ўдакладніў.
Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…
Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…
XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…
Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…
У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…
Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…