У гандлёвым доме «Нёман» на вуліцы Савецкая плануюць усталяваць эскалатар. Яго плануюць збудаваць у 2023 годзе ў больш новым корпусе, на даху якога размяшчаецца аглядная пляцоўка і кафэ «Крыша мира», паведаміла «Перспектыва».
Эскалатар пабудуюць з першага да чацвёртага паверха. Мэта — больш камфортнае перасоўванне пакупнікоў па гандлёвых залах. Зараз, каб падняцца на вышэйшыя паверхі, трэба скарыстацца лесвіцай або адным з трох ліфтаў углыбіні гандлёвага цэнтра. Каб змясціць эскалатар, некаторыя буцікі і крамы плануюць пацясніць.
Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама разглядаюць некалькі варыянтаў праектавання эскалатара. Акрама гэтага, кіраўніцтва гандлёвага дома «Нёман» плануе мадэрнізаваць фасады старога будынка. Падрабязнасцей пакуль не паведамілі.
У жніўні 2022 года гандлёвы дом «Нёман» прадалі кампаніі «Санта Рытэйл». Яна ўваходзіць у групу кампаній «Санта».
«Санта» — холдынг, які ўключае больш за 40 кампаній. Сярод іх пастаўшчыкі сыравіны, вытворцы прадукцыі, дыстрыбуцыйныя і лагістычныя кампаніі, рытэйлерская сетка і іншыя кампаніі. У сетку ўваходзяць маркеты, супермаркеты і крамы-эканом. Па ўсёй Беларусі ў кампаніі больш за 210 гандлёвых аб’ектаў.
У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў, у 1958-м, праект быў рэалізаваны ў Гродне.
У 1977 годзе пачалі будаваць дадатковую плошчу для ўнівермага. Новы корпус адкрылі ў 1981 годзе. У 1988 былі планы схаваць будынак універмага. Мяркуючы па выяве праекта, яго збіраліся закрыць пабудовай «пад гістарычную», якая б стаяла на калонах. Калі б артымалася рэалізаваць гэтыя планы, гандлёвы дом «Нёман» выглядаў бы зараз зусім інакш, а на месцы ГЦ «АВС» было б кафэ.
У сакавіку 1995 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства. Сёння ў будынку ўнівермага размяшчаюцца крамы Mark Formelle, Conte, Oz.by, Edelica, «ТВОЕ», «Мегатоп», «Belwest», Foroom, Калiнка, Panda, Elema і іншыя. Працуюць рэстаран-бістро, пякарня, летнія пляцоўкі.
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…
Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…