Навіны

Гродзенка Аляксандра Ханевіч у 70 гадоў завяла YouTube-канал: расказвае пра новае жыццё ў Польшчы

Гродзенка і палітуцякачка Аляксандра Ханевіч у 71 год завяла ўласны YouTube-канал. Там яна расказвае гісторыю свайго затрымання пасля выбараў у 2020 годзе і ўцёкаў з Беларусі ў Польшчу. Жанчына абяцае дзяліцца падрабязнасцямі - як гэта, пасля 70 пачынаць новае жыццё за мяжой.

«Мяне клічуць Аляксандра Ханевіч і я ўцякла з Беларусі. Цяпер будую сваё новае жыццё ў Польшчы. Тут я буду расказваць пра сваё жыццё ў эміграцыі і не толькі», — так пачынаецца блог гродзенкі.

Пакуль на канале толькі адно відэа. У ім Ханевіч расказвае пра тое, як і чаму яна ўцякала з Беларусі, пра сваю сямейную гісторыю пераследу і першы час пасля ўцёкаў.

Аляксандра Ханевіч працавала на заводзе «Хімвалакно» ўсё жыццё. На пенсіі стала старшынёй ветэранскай арганізацыі і нават збірала подпісы за Лукашэнка перад выбарамі. Затрыманні і гвалт 2020-га сталі для жанчыны шокам. Яе саму першы раз затрымалі, калі яна спрабавала адбіць у сілавікоў хлопца, падобнага да яе сына.

Пасля выбараў яе затрымлівалі двойчы. Пасля другога затрымання ёй давялося здымаць пабоі. Баючыся чарговага арышту, Ханевіч наважылася на ўцёкі ў Польшчу разам з сынам, якога таксама затрымлівалі. У снежні 2021 года яна прыехала ў вёску Кузніца.

Чытайце таксама: У Гродне пенсіянерку асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за лайк у «Аднакласніках»

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024