Новости

Беларуская АЭС закупляе сейсмалагічнае абсталяванне

БелАЭС шукае пастаўшчыкоў асноўнага сейсмалагічнага абсталявання для лакальнай сеткі сейсмалагічных назіранняў у раёне атамнай электрастанцыі. Абсталяванне павінна працаваць на працягу перыяду эксплуатацыі Беларускай АЭС. Яго пастаўка запланавана да 1 траўня, а ўжо ў красавіку збіраюцца падключыць другі энергаблок.

Агулам хочуць закупіць:

  • дзевяць трохканальных лічбавых сейсмічных рэгістратараў (Centaur CTR4 — 3S (аналаг)),
  • адзін шасціканальны лічбавы сейсмічны рэгістратар (Centaur CTR4 6S (аналаг)),
  • дзевяць трохкампанентных шырокапалосных сейсмометраў (Trillium Compact Posthole 20s (аналаг)),
  • адзін камбінаваны трохкампанентны шырокапалосны сейсмометр з форс-балансным акселерометрам (Cascadia Posthole 20s (аналаг)).

Сейсмометр Trillium Compact Posthole ацэньвае хуткасць зрушэння грунту. Сейсмічны рэгістратар Centaur CTR сумяшчальны з сейсмометрам і забяспечвае яго электрасілкаванне, форс-балансны акселерометр Titan ў складзе Cascadia Posthole пераўтварае дадзеныя аб паскарэнні зрушэння грунту.

На закупку абсталявання выдаткуюць 673,7 тысяч рублёў (236 тысяч долараў) з уласных сродкаў.

Паставіць прыборы павінны да 1 траўня. Дапускаецца датэрміновая пастаўка або пастаўка часткамі. Пастаўшчыка павінны былі вызначыць падчас перамоваў 23 сакавіка.

Ад пастаўшчыка патрабуецца таксама тэхнічнае суправаджэнне абсталявання — кантроль за мантажом і навучанне персаналу. Патрабаваны гарантыйны тэрмін захоўвання — не менш за 36 месяцаў, гарантыя на сам тавар — не менш за 24 месяцаў з моманту ўводу ў эксплуатацыю.

Што адбываецца на БелАЭС зараз?

У снежні 2022 года заявілі пра намер пабудаваць яшчэ адну АЭС ці трэці энергаблок для існуючай. Гэта трэба быццам бы для павышэння энергетычнай незалежнасці краіны на фоне росту электраспажывання. Пры гэтым па падлікам экспертаў, з моманту запуску АЭС больш прастойвала, чым працавала. Перамовы аб будаўніцтве новай АЭС вялі таксама з"Расатамам".

Другі энергаблок БелАЭС яшчэ не падлучаны. Яго гатоўнасць складае 98%. Там працягваюцца пусканаладачныя працы. Энергетычны пуск і падлучэнне блока да энергасістэмы анансавалі на красавік 2023 года.

Тым часам у Літве заявілі пра ўтойванне Беларуссю і «Расатамам» інцыдэнтаў на Астравецкай АЭС у 2022 годзе і дэфектаў сістэм рэактараў. Паводле звестак літоўскай выведкі, у траўні 2022 года сістэмы кантролю БелАЭС выявілі, што з’явіліся расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара першага блока. Паводле ацэнкі спецыялістаў, якасна ліквідаваць дэфекты можна, толькі зняўшы рэактар. У сілу палітычных прычын такі варыянт нават не разглядалі. Тэхнічныя праблемы перашкаджалі запуску другога блока, удакладнілі ў дакуменце па ацэнцы пагроз нацбяспекі Літвы.

У Міністэрстве энергетыкі Беларусі гэтыя заявы назвалі мэтанакіраванай акцыяй па дыскрэдытацыі праекта.

З канца 2022 года за радыяцыйнай сітуацыяй на беларускай АЭС можна сачыць анлайн.

Чытайце таксама: У Гродне абмяркуюць пабудову новай АЭС. Яе хочуць збудаваць у адной з суседніх краін

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024