Прадаецца двухпавярховы дом з бруса на першай лініі «гродзенскага мора» — месцы, дзе шырока разліўся Нёман пасля будаўніцтва ГЭС. На ўчастку ёсць вінны склеп з дубовай дзвярыма, абліцаваны натуральным каменем. Вёска Навасёлкі, дзе знаходзіцца дом, размешчана на самым беразе вадасховішча.
Дом пабудаваны з ацыліндраванага бервяна. Знаходзіцца ў вёсцы Навасёлкі за 25 км ад Гродна. Прадаўцы абяцаюць цудоўны від на ваду.
Агульная плошча — 179 м². У доме прасторная гасцёўня-кухня-сталовая з камінам, другім святлом і выхадам на вялікую тэрасу. Таксама ў доме чатыры спальні, некалькі санвузлоў, гаспадарчыя пакоі і навес для аўто. У памяшканні панарамныя вокны. Плошча зямельнага ўчастка — 14 сотак.
У будынку ёсць газ, водазабеспячэнне з свідравіны, каналізацыя і электрычнасць.
Праект дома стварыў ТАА «АСК АрхіЛайн» Archiline Wooden Houses. Драўляныя канструкцыйныя элементы аб’екта вырабілі на заводзе і сабралі на месцы. Бярвёны не дэфармуюцца і не мяняюць колер. Яны апрацаваны вогнеахоўнага складам і антысептыкам. Дах — з нямецкай чарапіцы Röben MonzaPlus з гарантыяй 30 гадоў.
Кошт — $ 252 000.
— Купіць дом у вёсцы Навасёлкі - гэта ўнікальная магчымасць жыць недалёка ад Гродна і ў асяроддзі цудоўнай прыроды. Месцы вакол курортныя. Да берага падступаюць сасновыя лясы ўперамешку з дубовымі гаямі, над вадой паднімаюцца ўчасткі сушы, утвараючы маляўнічыя выспы. Любавацца прыродай у гэтых месцах-суцэльнае задавальненне. Тут вадасховішча разліваецца на шырыню больш за паўтара кіламетра. Гэта самая шырокая частка Нёмана.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…