У Гродне шукаюць людзей з нямецкай знешнасцю. Што з імі будуць рабіць?

У Гродне 24−25 сакавіка працягнуць здымаць фільм «ГДР». Сярод гродзенцаў шукаюць актораў масавых сцэн, паведаміў NewGrodno.by.

Здымкі фільма ГДР у Гродне. Фота: Hrodna.life

Для здымак шукаюць людзей з «нямецкай знешнасцю» ад 18 да 55 гадоў. Што азначае «нямецкая знешнасць» — не тлумачыцца. Мужчыны павінны быць ростам да 1,9 м, насіць адзенне не больш за 54 памер. Жанчыны павінны быць ростам не вышэй за 1,75 м, памер адзення — не больш за 50. Таксама шукаюць дзяцей 7 — 10 гадоў ростам 1,2 — 1,5 м.

Тыя, хто жадае зняцца ў кіно, павінны выслаць зяўку ў Viber на нумар +375 298 872 064 (Анастасія). У заяўцы трэба напісаць: прозвішча, імя і імя па бацьку, узрост, рост, памер адзення і абутку. Таксама трэба адправіць свежыя фотаздымкі ў поўны рост, без галаўных убораў і акуляраў. Калі быў вопыт здымак, то варта пазначыць, дзе і кім.

Здымкі фільма ГДР у Гродне. Фота: Hrodna.life

Гэты фільм ужо здымалі восенню

Здымаць шпіёнскую драму «ГДР» на частцы вуліцы Ажэшкі і на Замкавай у Гродне пачалі 16 лістапада 2022 года. Тады здымкі цягнуліся тры дні - да 18 лістапада. Здымачная група прыязджала з Расіі. Тады масоўку шукалі таксама сярод гродзенцаў.

Для здымак Гродна пераўтварылі ў адзін з усходненямецкіх гарадоў канца 1980-х гадоў. Вывескі кафэ і рэстаранаў замянілі нямецкімі назвамі. На вуліцы паставілі газетныя кіёскі, тэлефонныя будкі і слупы афіш, прывезлі старыя нямецкія аўтамабілі, а карту Гродна завесілі партрэтам Карла Маркса.

Пра што фільм

Падзеі ў серыяле адбываюцца на мяжы 1980-х — 1990-х гадоў падчас сутычкі за архівы Міністэрства дзяржбяспекі ГДР (Штазі). Галоўны герой серыяла — савецкі разведчык Аляксандр Нячаеў. Ён апынуўся ў цэнтры аперацыі, якую арганізавалі спецслужбы заходніх краін.

У Берліне адбываюцца мітынгі і пратэсты, людзі патрабуюць аб’яднання ФРГ і ГДР. Гэта прыцягвае супрацоўнікаў спецслужбаў розных краін свету. Іх галоўная цікавасць — дакументы Штазі з дасье на сусветных палітыкаў, дадзенымі аб агентурнай сетцы і іншымі сакрэтамі.

Калі пакажуць фільм

Здымаць серыял пачалі ў кастрычніку 2022 года. Вытворчасцю фільма займаюцца «Всемирные русские студии» пры саўдзеле тэлекампаніі НТВ. Сам фільм павінны выпусціць на расійскіх стрымінгах восенню 2023 года. На НТВ яго плануюць паказаць вясной 2024 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024