Навіны

Пад асфальтам на вуліцы Цітова знайшлі брукаванку

Падчас рамонту на вуліцы Цітова пад асфальтам знайшлі кавалак брукаванай дарогі, паведаміў Telegram-канал «Сцежкі Беларусі».

Вуліцу Цітова закрылі на рамонт 14 сакавіка 2023 года. На ўчастку ад вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да вуліцы Мікалаева замяняюць дарожнае пакрыццё. Рамонтныя працы будуць адбывацца да 27 сакавіка. Ці захаваюць брукаванку — не вядома.

Як даўно ў Гродне брукавалі вуліцы

Гродзенскія вуліцы пачалі брукаваць ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя. Першапачаткова вуліцы закладалі звычайным палявым каменнем. Ён быў неапрацаваным, клаўся адзін каля аднаго і называўся ў народзе «кацінымі ілбамі». Такая назва ўзнікла з-за падабенства круглых камянёў да ілбоў котак. Да пачатку XX стагоддзя брукары забрукавалі амаль увесь цэнтр Гродна.

Чытайце таксама: Гродзенская брукаванка: 5 вуліц, па каторых можна прагуляцца, як 100 гадоў таму

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024