Горад

Сабака бывае кусачым: разбіраемся з месцам жывёлаў у горадзе

З жывёламі ў горадзе мы сутыкаемся ў дзвюх сітуацыях: калі гэта хатнія жывёлы на шпацыры або калі гэта галодныя бадзяжныя жывёлы. Да першых у нас часцей за ўсё няма ніякіх прэтэнзій, а вось пра бадзяжных прынята лічыць, што яны разносяць хваробы, нападаюць на людзей і проста псуюць вуліцы сваім няшчасным выглядам. Аб тым, як хатнія жывёлы пераўтвараюцца ў бадзяжных, што трэба ўсім чацвераногім у нашых гарадах і хто насамрэч пераносіць хваробы, у падкасце «Утульны горад» пагаварылі з Марыяй — эксперткай Менскай урбаністычнай платформы.

Слухайце размову цалкам або чытайце асноўныя тэзісы ў вялікім скароце ніжэй.

Хатнія гадаванцы: што ім трэба і чаго бракуе ў беларускіх гарадах

Жывёлы, незалежна ад таго, ці жывуць яны ў гарадской кватэры, ці ў сядзібе лесніка ў гушчары, маюць аднолькавыя патрэбы. Акрамя пітва і харчавання сабакі і коткі яшчэ мусяць задавальняць сваю неабходнасць рухацца, праяўляць эмоцыі, выдаваць гукі.

Аднак коткі і сабакі ў гарадскіх кватэрах часта абмежаваныя ў магчымасцях. Катам няма на каго паляваць, а сабакам — няма дзе бегаць. На жаль, гарадская інфраструктура таксама гэтаму не спрыяе: месцаў для выгула і трэніроўкі сабак у беларускіх гарадах увогуле і ў Гродне ў прыватнасці не шмат.

Заканадаўства вызначае два паняцці: пляцоўкі для выгулу і месцы для выгулу. Пляцоўкі для выгулу — гэта абсталяваныя пляцоўкі з турнічкамі і горачкамі, дзе сабакі могуць трэніравацца. Частыя госці там — службовыя сабакі і кінолагі. Хаця пляцоўкі адкрытыя для ўсіх жадаючых.

Месцы для выгулу — гэта тыя месцы, дзе вы можаце гуляць з сабачкам не парушаючы заканадаўства. Напрыклад, на дзіцячых пляцоўках звычайна выгульваць сабак забаронена, а вось на пустках і ля лясоў - можна. Гэтыя месцы мусяць быць спецыяльна акрэсленыя, іх спіс можна знайсці на сайце гарадской адміністрацыі.

Чытайце таксама: Як пёс Насты Лойкі праехаў 1000 кіламетраў і навучыўся гаўкаць па-чэшску

У рэальнасці ў гродзенскіх мікрараёнах добра, калі ёсць хоць адно спецыяльна акрэсленае месца для выгулу. Таму ўладальнікі сабак выгульваюць гадаванцаў у любым месцы ля хаты, якое прыдатнае для сабакавых патрэбаў.

Бадзяжныя жывёлы: адкуль бяруцца, і што з імі рабіць?

Бадзяжныя жывёлы — гэта былыя хатнія жывёлы або іхныя нашчадкі. Людзі па розных прычынах выкідаюць сваіх гадаванцаў проста на вуліцу. Гэтыя гадаванцы размнажаюцца — і ў выніку зграі сабак і котак ходзяць па горадзе.

Як паказвае досвед замежжа, без комплексных мераў праблему бадзяжных жывёл вырашыць амаль немагчыма. Дзяржаўныя меры мусяць уключаць і дзяржаўныя прытулкі, дзе маглі б утрымлівацца бадзяжныя жывёлы, і прышчэпкі для іх, і стэрылізацыю.

Чытайце таксама: Искать замену или переводить на «натуралку»? Есть ли в Гродно проблемы с импортным кормом для животных?

Без працы з людзьмі немагчыма прадуктыўна працаваць і з жывёламі. У заканадаўстве мусяць адбыцца змены, каб людзі неслі большую адказнасць за сваіх выхаванцаў. Акрамя таго, гараджане мусяць ведаць, куды звярнуцца, калі з жывёлінай раптам узніклі цяжкасці: зоапсіхолагі, кінолагі і дзяржаўныя прытулкі мусяць быць дасяжнымі для гараджан.

Карыснае: Як дапамагчы бяздомным жывёлам і не нашкодзіць сабе?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024