Навіны

У Гродне затрымалі школьніка з «ЧВК Рёдан», а ў бацькоўскіх чатах заклікаць не пускаць дзяцей у Triniti

У Гродне затрымалі 12-гадовага школьніка. Яго разам з маці прывезлі ў міліцыю і правялі прафілактычную гутарку. Прычына — каментары ў Telegram-канале «время „редан“ Гродно». Хлопца могуць паставіць на прафілактычны ўлік.

Школьнік, якога затрымалі сілавікі. Крыніца: Telegram-канал сілавікоў.

Інфармацыю пра тое, што сустрэча «ЧВК Рёдан» адбудзецца ў Гродне 4 сакавіка 2023 года размясцілі ў Telegram-канале «время „редан“ Гродно». На момант напісання матэрыяла ў канале было 28 падпісчыкаў. Відэа з заклікамі далучыцца да сустрэчы ў Triniti апублікавалі таксама ў TikTok.

Чытайце таксама: «ЧВК Рёдан». Што за новая субкультура і ці дабралася яна да Гродна

Міліцыя і настаўнікі заклікаюць кантраляваць дзяцей

Гродзенскія сілавікі 28 лютага заклікалі бацькоў кантраляваць дзяцей і праверыць, «што адбываецца ў мабільніках» дзяцей.

1 сакавіка па школьных бацькоўскіх чатах у Гродне настаўнікі разаслалі паведамленні з апісаннем субкультуры, інфармацыяй пра бойкі ў гандлёвых цэнтрах і заклікам: «У „Трыніці“ дзяцей адных не адпускаць, паходы сумесна з бацькамі. Калі дзеці будуць адны ў натоўпе — забяруць у РАУС». Пра гэта расказалі Hrodna.life чытачы.

«ЧВК Рёдан». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: arbat.media

Заклікі закідваць сілавікоў камнямі - правакацыя ў канале гродзенскага «Рёдан»?

У каментарах пад адным з пастоў у Telegram-канале гродзенскага «ЧВК Рёдан» заклікаюць выходзіць увечары 1 сакавіка на скрыжыванне Белуша — Касманаўтаў для масавых беспарадкаў. Адзін з карыстальнікаў заклікае «закідваць камянямі і кактэйлямі» міліцыянтаў, «раскідваць цвікі і біць бутэлькі аб асфальт, блакаваць рух».

Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання называюць гэтае паведамленне «правакацыяй» і «ўкідам».

У Гомелі затрымалі 200 чалавек

У гомельскім гандлёвым цэнтры «Сакрэт» 28 лютага 2023 года была запланавана сустрэча падлеткаў «ЧВК Рёдан». Падчас сустрэчы сілавікі затрымалі 200 чалавек. З іх 183 — непаўнагадовыя. Падлеткі да 16 гадоў атрымаюць папярэджанні, таксама іх паставяць на ўлік у інспекцыю па справах непаўнагадовых. Тым, хто старэйшы за 16 год, дадаткова пагражае адміністрацыйная адказнасць.

На выхадзе з гандлёвага цэнтра сілавікі прымянялі гумовыя дручкі. Таксама ў падлеткаў правяралі мабільныя тэлефоны.

Што такое і адкуль узялося «ЧВК Рёдан»

«Рёдан» — новы рух аматараў анімэ ў Беларусі, Расіі і Украіне. Рух заснаваны паводле мангі [японскія коміксы — Hrodna.life] Hunter x Hunter, якая выходзіць з 1998 года. Ёсць таксама заснаваны на манзе анімэ-серыял.

У Hunter x Hunter апавядаецца аб фантастычным свеце, населеным чароўнымі жывёламі і людзьмі, якія на іх палююць. Адзін з персанажаў - верхавод злачыннай групоўкі «Павукі» Геней Рёдане. Удзельнікі групоўкі б’юць сабе татуіроўкі ў выглядзе павука з парадкавым нумарам. У 2020 годзе ў Японіі выпусцілі мерч паводле мангі з выявай павука.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024