Навіны

Гуркі таннейшыя ў Вільні, апельсіны ў Беластоку, а яблыкі ў Гродне. Параўналі кошты на «вітаміны» ў канцы зімы

Новы ураджай агуркоў з Гродна плануюць пачаць прадаваць у канцы лютага — пачатку сакавіка 2023 года. Абяцаюць, што іх цана будзе ад 6,5 да 7 рублёў. Зараз цана за кілаграм агуркоў у Беларусі ад 7,8 да 10,5 рублёў. Садавіна ў Беларусі даражэй чым у суседняй Польшчы ці Літве. Hrodna.life параўнаў цэны на гародніну і садавіну ў Беларусі, Польшчы і Літве.

У Беларусі цана за кілаграм агуркоў пачынаецца ад 7,86 рублёў. Напрыклад, кілаграм агуркоў гладкіх ў «Еўраопце» можна набыць за 9,59 рублёў. У «Перекрёстке» за 10,52 рублі. У Польшчы агуркі прадаюць прыкладна за тыя ж грошы. Самыя танныя ў Літве — € 1.99, альбо 5,9 беларускіх рублёў.

Памідор-сліўка з Расіі ў мінскім гіпермаркеце Prostore прадаюць за 10.2 рублёў кг. Імпартныя памідоры чэры каштуюць ад 42,92 да 45,32 рублёў за кілаграм. У Польшчы памідоры сліўка можна набыць за 4,9 рублёў кг, а ў Літве цэны ад 2,9 да 8,8 рублёў кг.

Цана за кілаграм фасованай у сетку бульбы ў беларускіх крамах ад 1,7 да 2,5 рублёў. У Польшчы фасованую бульбу можна набыць за 2,1 рублёў. Танней каштуе не фасованая бульба — 0,97 да 1,2 рублёў ад беларускіх сялянска-фермерскіх гаспадарак.

Кілаграм груш «Канферэнцыя» у «Еўраопце» можна набыць за 5,3 рублі. Такая ж цана на садавіну у Літве. У Польшчы груша каштуе танней на два рублі. Там яе падаюць за 3,1 рублі.

У «Еўраопце» цана за кілаграм яблыкаў залежыць ад іх сорта. Набыць іх можна ад 2,1 да 4,7 рублёў. У Польшчы кілаграм яблык каштуе 2,5 рублі, а ў Літве 2,9.

Яблыкі ў літоўскай краме. Фота: Hrodna.life

У Беларусі набыць кілаграм апельсінаў можна ад 3,5 рублёў да 6 рублёў. У Польшчы фасованыя ў сетку апельсіны прадаюць за 2,5 рублі за кілаграм, у Літве — 2,9 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024