Новости

Ссеклі не тыя дрэвы. Лясгасу Гродзенскай вобласці прыйдзецца заплаціць штраф амаль $ 132 тысячы

Лясгас Гродзенскай вобласці абавязалі заплаціць больш за 350 тысяч рублёў, каб кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай прадукцыі. Супрацоўнікі лясгаса ссеклі 1224 дрэў у рэспубліканскага ландшафтным заказніку «Налібоцкі» і вывезлі іх з месца нарыхтоўкі. Суд прызнаў, што гэта было незаконна.

Суцэльная санітарная высечка больш за тысячы дрэў розных парод — сасны, елкі, бярозы, дуба — прайшла яшчэ ў кастрычніку 2020 года.

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце змагла даказаць, што высечаныя дрэвы не былі загінулымі. Наадварот, яны былі біялагічна ўстойлівымі і з’яўляліся домам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі. Дазвольныя дакументы на высечку былі аформленыя з парушэннем вызначанага парадку, без фактычнага лесапаталагічнага абследавання лясных участкаў.

Справу разглядаў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Адказчык не прызнаў віну і адмовіўся добраахвотна кампенсаваць шкоду. На думку лясгаса, аформленыя з парушэннем высечкі не пашкодзілі навакольнаму асяроддзю, а наадварот, паспрыялі яе ахове. Па словах прадстаўніка лясгаса, высечаныя дрэвы страцілі біялагічную ўстойлівасць з-за пагодных фактараў, хварэлі і былі пашкоджаныя ствалавымі шкоднікамі. Работнікі лясгаса знайшлі на іх вяршыннага караеда, сасновага коканапрада, сасновага пільшчыка і сінюю сасновую златку, а таксама моцнае паражэнне небяспечным фітапатагенным грыбам. Таксама адказчык сцвярджаў, што закранутасць шкоднікамі і хваробамі на участках, якія трапілі пад высечку, была масавай, і моцна аслабленыя і ўсохлыя дрэвы там складалі больш за 60% усяго дрэвастою.

Тым не менш суд вырашыў, што шкоду навакольнаму асяроддзю даказалі: знішчана і пашкоджана асабліва ахаваная прыродная тэрыторыя, унікальны драўняны масіў, а яго экалагічная каштоўнасць паменшылася. Агульную шкоду ацанілі ў 367 344 рублёў 46 капеек. Лясгас спрабаваў абскардзіць рашэнне, але яго пакінулі ў сіле.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024