У Гродне не хапае амаль 100 павароў. Прафесіі навучаць бясплатна, але зарплата будзе нізкай

У Гродне патрэбныя больш за 90 павароў - вакансіі размешчаныя на сайце службы занятасці. Для ахвотных правядуць прафесійныя курсы на базе Гродзенскага дзяржаўнага каледжа галіновых тэхналогій. Яны цягнуцца тры месяцы, студэнтам выплачваюць стыпендыю, а потым прысвойваюць разрад і кваліфікацыю.

Навучэнцы на прафесійных курсах повараў. Крыніца: grodnoplustv.by

Выпускнікам забяспечваюць працоўныя месцы ў прыватных і дзяржаўных арганізацыях грамадскага харчавання. Тэлеканал «Гродна Плюс» запэўнівае, што папулярнасць і запатрабаванасць прафесіі расце, з кожным новым наборам растуць і групы навучэнцаў.

Навучэнцы на прафесійных курсах повараў. Крыніца: grodnoplustv.by

Якія заробкі ў повараў?

Повару на 0,25 стаўкі гатовыя заплаціць 250 рублёў (гэта сума да падаткаабкладання, то бок ад яе трэба яшчэ адняць 13%). Спецыялісту на 0,5 стаўкі заплацяць ад 277 да 360 рублёў. За стаўку — ад 554 да 1000 рублёў.

Якую яшчэ прафесію і працу можна атрымаць?

У 2023 годзе ў Гродне плануюць адкрыць прафесійныя курсы для праваднікоў пасажырскіх цягнікоў. Выпускнікам гарантуюць працаўладкаванне ў Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Таксама будуць вучыць слесараў-сантэхнікаў, працоўных па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, маляроў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў, электрагазазваршычкаў.

Якіх спецыялістаў яшчэ не хапае ў Гродне і вобласці

У студзені 2023 года ў Гродзенскай вобласці патрабаваліся 465 лекараў-спецыялістаў. З іх 101 спецыяліст быў патрэбен у самім Гродне. Лекарам прапаноўвалі месцы ў шпіталях і паліклініках ад 0,12 да 1 стаўкі. Заробак — ад 66,5 да 1600 рублёў.

Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024