Стала вядома, калі пачнуць рэканструкцыю былога скурвендыспансера на Васілька

Рэканструкцыю будынка на Васілька, 10 могуць пачаць ужо гэтым летам. Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) адбудуцца з 22 лютага па 24 красавіка 2023 года. Інфармацыю аб гэтым апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Будынак былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька, 10. Фота: Hrodna.life

У будынку, які пустуе з 2018 года, хочуць размясціць аб’екты грамадскага прызначэння з апартаментамі і памяшканнямі бытавога абслугоўвання. Ля будынка плануюць арганізаваць паркоўку і азеляніць тэрыторыю.

Пры рэканструкцыі неабходна будзе захаваць існуючую расліннасць. За выдаленне насаджэнняў трэба будзе выплаціць кампенсацыю. На ўчастку трэба будзе аднавіць пашкоджаныя экасістэмы ў найкарацейшыя тэрміны пасля канца будаўніцтва. Будаўнічай тэхніцы дазволена будзе працаваць з 9.00 да 18.00, каб паменшыць шум у ваколіцы.

Справаздача аб ацэнцы ўплыву на асяроддзе павінна з’явіцца да 22 лютага. Пасля да 24 красавіка яе будуць дапрацоўваць, магчыма, правядуць сход па яе абмеркаванні. Далей дакументы маюць прайсці дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне па праекце мае быць прынята да 12 чэрвеня.

Такія ж грамадскія абмеркаванні АУНА анансаваліся летам 2022 года, але па нейкай прычыне зараз іх вырашылі паўтарыць.

Хто зараз валодае будынкам

У ліпені 2020 года кампанія «БелБурБуд» выкупіла комплекс будынкаў на аўкцыёне за 900 тыс. рублёў. У комплекс уваходзяць два былыя лячэбныя корпусы 1890 і 1891 года пабудовы і будынак паліклінікі, які складаецца з дзвюх частак 1891 і 1983 гадоў. У складзе харчаблок з прыбудовай і склепам 1890 года пабудовы.

У 2017 годзе гэты інвестар выкупіў вежу ў Румлёўскім парку. Там ён планаваў зрабіць рэканструкцыю і адкрыць назіральную пляцоўку. Але па выніках справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяродзе праект адхілілі.

Чым адметны будынак на Міхася Васілька, 10

Домам № 10 у 1920-х — 1930-х гадах валодаў гродзенскі доктар Рыгор Варашыльскі. Вядомы калекцыянер паштовак і фотаздымкаў з відамі Гродна Фелікс Варашыльскі - яго ўнук. У розны час тут знаходзіўся радзільны дом, дзіцячая бальніца, розныя аддзяленні абласной бальніцы, скурна-венералагічны дыспансер. У студзені 2018 года дыспансер пераехаў у будынак былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзёнага. З таго часу будынак на Васілька пустуе.

«Я думаю, было б добра, калі б дом быў адноўлены ў пачатковым выглядзе: вярнуць балконы, ганак і сад ззаду дома. Як на старых сямейных фотаздымках», — сказаў Hrodna.life унук лекара і ўладальніка дома Фелікс Варашыльскі ў 2018 годзе.

Чытайце таксама: Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён

Апошнія запісы

Як будуць святкаваць Дзень працы ў Гродне: праграма на 1 траўня 2024

Першамай 2024 у Гродне будуць святкаваць у асноўным у парку Жылібера. У праграме спартыўныя мерапрыемствы,…

28 красавіка 2024

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024