Навіны

Выспу каля Новага моста затапіла: на Нёмане адбылася зімовая паводка

На Нёмане адбылася зімовая паводка і месцамі рака выйшла з берагоў. Прычына — цёплае надвор’е і ападкі. Пра гэта «Гродзенскай праўдзе» расказала кіраўніца групы гідралогіі філіяла «Гроднааблгідрамет» Святлана Бярэзіна.

Павадак на Нёмане. Крыніца: grodnonews.by

У студзені 2023 года вада у Нёмане каля Гродна ў паднялася да 226 см па Балтыйскай сістэме вышынь. Выспу каля Новага моста цалкам затапіла, а ўздоўж набярэжнай пад вадой апынулася бетонная дарожка, з якой рыбакі ловяць рыбу. Акрамя гэтага, падтапіла прыбярэжныя пляжы.

«Папоўнілася воднасць рэк і вільгацезапасы глебы. Узроўні вады на Нёмане і яго прытоках значна павысіліся, месцамі ў нізінных месцах рэкі выйшлі з берагоў. У раёнах пунктаў гідралагічных назіранняў падтапленняў не назіралася», — сказала Святлана Бярэзіна.

З канца студзеня узровень вады ў Нёмане пачаў падаць. Па стане на 8 лютага ўзровень вады знізіўся на 30 см.

З-за паводкі падаўжалі пантонны мост

З-за павадкі, якая адбылася ў пачатку студзеня 2023 года, вада затапіла пантонны мост. Яго ўсталявалі ў лістападзе 2022 года пасля закрыцця Новага моста на рамонт. Падобная сітуацыя адбылася ў канцы студзення 2023 года, тады мост прыйшлося зноў падаўжаць.

Павадак на Нёмане. Крыніца: grodnonews.by

Летам вады ў Нёмане не хапала

У сярэдзіне жніўня 2022 года ўзровень вады ў Нёмане пад Гродна быў 61 см, у верасні 2022 — 34 см. Небяспечным для судаходства лічыцца 125 см. Прычынай падзення ўзроўня вады было спякотнае надвор’е.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024