Каранік паабяцаў прывезці ў Гродна слана

У Гродзенскім заапарку з’явіцца слон, паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік 2 лютага 2023 года падчас прэс-канферэнцыі ў Мірскім замку.

Слон у гродзенскім заапарку. Крыніца: oldgrodno.by

Для слана патрэбны адмысловы вальер

Сланоўнік на тэрыторыі заапарка дабудуюць ў 2023 годзе, сказаў Каранік. Дакладную дату, калі з’явіцца слон, ён не назваў.

Паводле еўрапейскай нормы ўтрымання сланоў, начны вальер для жывёлы павінен быць не менш за 100 кв.м, экспазіцыйны вальер 250 кв.м, вышыня будынка не менш за 6−8 метраў.

Слана ў заапарк абяцаюць больш за 10 гадоў

Пра тое, што ў Гродзенскім заапарку можа з’явіцца слон, казалі ў 2011 годзе. Планавалася, што гэта будзе цыркавы слон на «пенсіі». Але жывёла да Гродна так і не даехала.

У 2012 годзе заапарк падаў заяўку на ўступленне у міжнародную праграму па захаванні і размнажэнні рэдкіх відаў жывёл. Тады можна было атрымаць слана ў межах праграмы бясплатна — трэба было аплаціць толькі транспартныя выдаткі. Для таго, каб гэта ажыццявіць, трэба было падрыхтаваць сланоўнік згодна з еўрапейскімі нормамі. Але яго будаўніцтва тады не было яшчэ скончана.

У 2015 годзе кіраўніцтва заапарка паведаміла пра перамовы аб набыцці слана ў Лаосе. Але сума у $ 100 -120 тыс. за слана і яшчэ $ 60 — 80 тыс. за транспартыроўку жывёлы падалася кіраўніцтву заапарка непамерна высокай.

У заапарку раней былі сланы

Першы слон у гродзенскім заапарку з’явіўся ў жніўні 1955 года. Яго прывезлі з В’етнама як падарунак ад брацкага народа. Слана звалі Машка, а да ад’езду ў Гродна ён служыў у В’етнамскай Народна-вызваленчай арміі.

У жніўні 1965 у Гродна прывезлі новага слана з Лейпцыга. Яго звалі Сурак, у той час ён быў адзіным сланом у краіне. За 37 гадоў жыцця ў Гродне слон хварэў двойчы. Першы раз — у 1980-х. Тады з кансультацыйнай дапамогай калегаў з маскоўскага заапарка жывёлу атрымалася вылекаваць.

Слон у гродзенскім заапарку. Крыніца: oldgrodno.by

Другі раз слон захварэў у 2002 годзе. Падчас хваробы слон імкліва скідаў вагу і страціў больш за 500 кг. Жыхары горада шчыра імкнуліся дапамагчы жывёле і неслі ў заапарк грошы, лекі і ежу для жывёлы. Але жывёла памерла. У няволе сланы жывуць каля 50 гадоў. Сураку на той час было 45.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024