У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне могуць зрабіць аб’ект грамадскага харчавання, гандлёвы альбо забаўляльны цэнтр. Пра гэта 2 лютага 2023 года паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прэс-канферэнцыі ў Мірскім замку.
Будынак палаца тэкстыльшчыкаў плануюць прадаць. Падчас будаўнічых прац, якія адбываліся ў 2019−2021 гадах, там узмацнілі перакрыцці сценаў і выканалі вонкавыя працы. Да гэтага будынак быў у аварыйным стане.
Пасля рэканструкцыі палаца тэкстыльшчыкаў будынак хацелі перадаць Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею пад экспазіцыю па гісторыі Гродзенскай вобласці. Але ў верасні 2021 года праект паставілі «на паўзу» з-за недахопу фінансавання.
Таксама ў будынку меркавалі размясціць адзін з гродзенскіх ЗАГСаў, але і ад гэтай ідэі адмовіліся.
Чытайце таксама: Музея ў Палацы тэкстыльшчыкаў не будзе? Праект на паўзе, будынак могуць выставіць на аўкцыён
Палац культуры тэкстыльшчыкаў - былы клуб тонкасуконнага камбіната, там размяшчаўся і народны тэатр. Яго збудаваў Гродзенскі абласны будаўнічы трэст № 11 паводле праекту 1947 года архітэктара Рожына. Будынак мусіў быць узорам архітэктуры класіцызму. На яго канчатковы выгляд паўплывала рашэнне ўрада СССР 1955 года аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Першапачатковы праект скарэктавалі: змяніўся галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. Яго пазбавілі балконаў і значна спрасцілі карнізы.
Другі фасад, які выходзіць да Дома быту, захаваўся без зменаў. Праз гэта некаторыя гродзенцы лічаць, што палац збудавалі задам наперад.
Магчыма, у XVI стагоддзі тут быў дом караля Баторыя ў Гродне. На месцы Палаца тэкстыльшчыкаў стаяў шэраг камяніц. Самай цікавай з іх лічаць камяніцу Явароўскага. Пабачыць будынак можна на малюнку Напалеона Орды XIX ст.
Чытайце таксама: Экскурсія (вакол) аднаго дома. Палац тэкстыльшчыкаў
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…