Новости

Для Кастрычніцкага раёна Гродна выбралі тры слоганы адначасова. Вось якія

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна завяршыла конкурс на слоган у гонар яго 45-годдзя. З 10 варыянтаў прыйшлося пакінуць тры.

Праз народнае галасаванне ў Telegram-канале адміністрацыі выбралі слоган «Кастрычніцкі раён Гродна — сэрцу родны» (аўтарка Юлія Лысава).

Журы выбрала аптымістычнае сцвярджэнне «Счастливая история начинается здесь» (аўтарка Аляксандра Карпуць).

Слоган са згадваннем юбілею таксама спатрэбіцца. Для яго выбралі «45 — путь пройденный вместе!»
(аўтарка Алена Сонец).

Адміністрацыя абяцае надалей выкарыстоўваць усе тры слоганы-пераможцы.

Паводле першапачатковых умоў конкурса, слоган павінен быў «змяшчаць інфармацыю пра адметныя рысы і перавагі Кастрычніцкага раёна Гродна, быць кароткім і ёмістым».

З атрыманых больш за 200 прапаноў журы адміністрацыі раёна і выбрала на свой густ 10:

  1. У будучыню — надзейнай дарогай!
  2. Октябрьский в лидерах район. Мечтой народной окрылен!
  3. 45 — не так уж мало, для того, кто сделал много!
  4. Кастрычніцкі раён Гродна — сэрцу родны!
  5. Вдохновение, энтузиазм, успех. Октябрьский район для всех!
  6. Счастливая история начинается здесь!
  7. Октябрьский район — вместе творим историю успеха!
  8. 45 лет — уверенное движение вперед!
  9. Шануем мінулае, ствараем сучаснасць, крочым у будучыню!
  10. 45 — путь, пройденный вместе!

Да юбілею раёнаў таксама вырашылі стварыць відэаролік «Кастрычніцкаму раёну Гродна 45 гадоў» і фільм для Ленінскага раёна. Кожны з іх каштуе па 9000 рублёў, сродкі - з гарадскога бюджэту. Гродзенскі гарвыканкам таксама замовіў прэзентацыйны фільм пра Гродна за такую ж сумму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024