У Гродне абіраюць слоган для аднаго з раёнаў. Прапановы вам спадабаюцца

У 2023 годзе Ленінскаму і Кастрычніцкаму раёнам Гродна спаўняецца 45 гадоў. У гонар даты адміністрацыя Кастрычніцкага раёна вырашыла зладзіць конкурс на слоган для яго. Некаторыя варыянты нагадваюць тосты.

Паводле першапачатковых умоў конкурсу, слоган павінны «ўтрымліваць інфармацыю аб адметных рысах і перавагах Кастрычніцкага раёна Гродна, быць кароткім і ёмістым».

Журы атрымала больш за 200 прапаноў і выбрала сярод іх на свой густ 10 найлепшых:

  1. У будучыню — надзейнай дарогай!
  2. Октябрьский в лидерах район. Мечтой народной окрылен!
  3. 45 — не так уж мало, для того, кто сделал много!
  4. Кастрычніцкі раён Гродна — сэрцу родны!
  5. Вдохновение, энтузиазм, успех. Октябрьский район для всех!
  6. Счастливая история начинается здесь!
  7. Октябрьский район — вместе творим историю успеха!
  8. 45 лет — уверенное движение вперед!
  9. Шануем мінулае, ствараем сучаснасць, крочым у будучыню!
  10. 45 — путь, пройденный вместе!

На час публікацыі ў галасаванцы паўдзельнічала 517 чалавек. У тройцы лідараў - слоганы № 10, № 9 і № 3. За апошнюю пазіцыю спрачаюцца № 2 і № 8.

Галасаванне за найлепшую прапанову працягнецца да 22 студзеня. Як будуць ужываць слоган, пакуль невядома.

Да юбілея раёнаў таксама збіраюцца стварыць відэаролік «Кастрычніцкаму раёну Гродна 45 гадоў» і фільм для Ленінскага раёна. На кожны з іх пойдзе па 9000 рублёў з гарадскога бюджэту. Тэрмін пастаўкі быў да 30 снежня 2022 года. Гродзенскі гарвыканкам таксама замовіў прэзентацыйны фільм пра Гродна. На яго плануюць выдаткаваць такую ж суму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024