Навіны

У Гродне адкрыўся клуб аматараў аналагавай фатаграфіі KAMORA

У Гродне адкрылі клуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Там можна даведацца пра аналагавую фотаздымку, праявіць стужкі ці надрукаваць фота. Пра гэта 8 студзеня паведамілі ў Instagram праекта. Telegram-канал «Туси в Гродно» даведаўся падрабязнасці пра дзейнасць і планы новага гродзенскага фотаклуба.

Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: instagram.com/kamora.club

Памяшканне, дзе размясціліся аматары аналагавага фота, знаходзіцца недалёка ад Каложскага парку, на вуліцы Зярнова. Раней там была хімчыстка «Чайка». У клубе зараз дзевяць чалавек. Далучыцца да суполкі можа кожны ахвотны.

«Калі хтосьці хоча патрапіць у KAMORу, трэба напісаць у наш Instagram, — пішуць клубаўцы. — Можам падысці, паказаць, што ў нас ёсць, распавесці пра абсталяванне і паказаць, як гэтым карыстацца. Можам дамовіцца на бясплатны майстар-клас ці [дапамагчы] праявіць стужку», — расказалі Telegram-каналу «Туси в Гродно» у клубе KAMORA.

Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: instagram.com/kamora.club

Аб’ядналіся, каб падзяліцца ведамі і абсталяваннем

Ідэя стварыць клуб аналагавай фатаграфіі з’явілася летась. «Мы вырашылі стварыць такі гурток, каб кожны мог дзяліцца сваімі ведамі. Каб кожны мог прыносіць сваё абсталяванне, у каго што ёсць, і спрабаваць рабіць [фота] на такім аматарскім узроўні», — распавялі ў KAMORы.

Памяшканне каманда шукала ад лютага 2022 года.

Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: instagram.com/kamora.club

Навошта ў Гродне клуб аналагавай фатаграфіі

На думку ўдзельнікаў клуба, у Гродне «увогуле нічога няма» для заняткаў фатаграфіяй. На думку сябраў новага клуба, сучасная фатаграфія патрабуе развіцця і новых ідэй. Каб здымкі былі не проста «прыгожыя», але і неслі мастацкую каштоўнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024