«Каб вызваліць усіх палітвязняў». Сваякі палітзняволенных і былыя вязні стварылі аб’яднанне

Яны лічаць, што для вызвалення іх родных робяць недастаткова. Каб прыцягнуць увагу да праблемы, пад якім падпісаліся 29 чалавек. Пра гэта яны паведамілі ў сваім Telegram-канале «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў».

Палитзняволены. Илюстрацыйнае фота. Крыніца: shutterstock/Fanni_2021

У ініцыятыўную групу аб’яднання ўваходзяць Таццяна Хоміч — сястра Марыі Калеснікавай, Аляксандр Лойка — муж Ірыны Слаўнікавай, а таксама Святлана Мацкевіч — жонка Уладзіміра Мацкевіча.

«Мы са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што для вызвалення нашых родных сёння робіцца недастаткова. Падзеі апошніх гадоў у Беларусі часта параўноўваюць з вайной і акупацыяй. Але нават падчас вайны ў палонных ёсць магчымасць павярнуцца дадому», — напісалі ў Telegram-канале аб’яднання.

Хто падпісаўся пад зваротам

Асноўная мэта аб’яднання — вызваленне ўсіх палітзняволеных і поўнае спыненне рэпрэсій у Беларусі. Яны лічаць, што гэтая задача «не можа ставіцца пад сумнёвы ні пры якіх абставінах».

Пад зваротам падпісаліся 29 чалавек. Сярод іх ініцыятыўная група аб’яднання, гродзенка Вольга Івашына — жонка зняволенага журналіста Дзяніса Івашына, Ігар Ільяш — муж зняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай, а таксама былыя палітвязні Дар’я Чульцова, Іна Шырокая, Сяргей Стальмакоў, Вадзім Хіжнякоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024