Навіны

У гродзенскай турме памёр нефармал і мастак

5 студзеня ў турме № 1 Гродна памёр Руслан Карчаўлі. Па словах блізкіх, яго змясцілі ў СІЗА «за марыхуану» — верагодна, па арт.328 КК. Ён памёр пасля перанесенай пнеўманіі.

«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан „Руслапас“ Карчаўлі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі. Руслан рабіў для гурта „Кальян“ вокладку да альбома „Б.Н.“ (1999). Свелая памяць! Спі спакойна, Руслан!» — напісаў гродзенскі музыка Алесь Дзянісаў.

«Аднакласнік мой… Вельмі таленавіты. Ён заўсёды маляваў. На занятках, на перапынках. Валадарства Божае», — успамінаюць яго ў каментарах да паста.

Таксама Руслан рабіў лога для групы WAKE UP і фота — для групы «Раса Мечтателей».

Лога, якія рабіў Руслан Карчаўлі. Фота: архіў гродзенскіх музыкаў
Лога, якія рабіў Руслан Карчаўлі. Фота: архіў гродзенскіх музыкаў

Карчаулі было 50 гадоў. Калі менавіта Руслана заключылі пад варту, Hrodna.life даведацца не ўдалося. Апошні пост у яго акаўнце ў Instagram быў зроблены 23 кастрычніка 2022 года. Руслан наведваў канцэрты і падтрымліваў мясцовую сцэну.

«5 студзеня Руслан раптоўна памёр», — напісалі на яго старонцы ў Facebook блізкія. Пахаванне адбылося 7 студзеня. Развітанне прайшло ў зале судмедэкспертызы каля могілак на Касманаўтаў. Для жадаючых развітацца арганізавалі аўтобус.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024