Навіны

«Монстры на каникулах» напісалі зварот да Лукашэнкі: просяць абараніць ад Бондаравай

Аўтары адмененага спектакля «Монстры на новогодних каникулах» збіраюць подпісы пад адкрытым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. На іх думку, гэта павінна дапамагчы захаваць спектакль. Адпаведны ліст яны апублікавалі на староны Instagram Тэатральнай майстэрні «КАКТУСС».

Спектакль «Монстры на новогодних каникулах». Крыніца: Instagram Тэатральнай майстэрні «КАКТУСС».

У снежні 2022 года на спектакль «Монстры на новогодних каникулах» абрынулася прарасійская антызаходняя актывістка Вольга Бондарава. На яе думку, вобразы монстраў прапагандуюць нетрадыцыйныя каштоўнасці. Яна і паскардзілася ў Міністэрства. 22 снежня стваральнікі спектакля заклікалі гледчоў, якія ўжо паглядзелі спектакль, напісаць свае водгукі пра пастанову ў Міністэрства культуры.

Адкрыты зварот да Лукашэнкі напісаны ад імя дзяцей, якія граюць у спектаклі «Монстры на каникулах».

«У гэтым годзе наш выкладчык падарыў магчымасць граць на сцэне з прафесійнымі артыстамі. Наколькі мы ведаем, у горадзе Гродна такога яшчэ ніколі не было, каб дзеці гралі на сцэне з прафесійнымі артыстамі. Мы вельмі рады, што нам выпала такая магчымасць і вельмі ўдзячныя нашаму рэжысёру», — напісана ў звароце.

Пра што спектакль

«На працягну трох з паловай месяцаў мы рыхтавалі навагодні спектакль „Монстры на новогодних каникулах“ 10 снежня адбылася прэм’ера спектакля і па водгуках гледачоў спектакль удаўся. Мы адыгралі, уяўляеце 11 прадстаўленняў, а наперадзе яшчэ 18. Спектакль вучыць талерантнасці да людзей з асаблівасцямі ў знешнім выглядзе, характары і паводзінах. Паказвае ўсемагчымыя станоўчыя якасці людзей», — напісана ў адкрытым лісце. «У спектаклі прысутнічаюць элементы: светавога шоў, вакала, гімнастыкі, фокусаў і ілюзій. Мы атрымоўваем шмат станоўчых паведамленняў за такі новы і дзівосны спектакль у горадзе Гродна і вобласці».

Спектакль «Монстры на новогодних каникулах». Крыніца: Instagram Тэатральнай майстэрні «КАКТУСС».

Аўтары заклікалі Лукашэнку праверыць Telegram-канал Бондаравай

Аўтары ліста паскардзіліся на Telegram-канал «Бондарева. Без купюр», а таксама суполку ў Viber «Белорусы за нравственность». Яны заклікаюць праверыць канал і суполку «на законнасць іх дзейнасці», а таксама патрабуюць «абвяржэння абразлівых артыкулаў, а таксама публічных выбачэнняў за абразы ў наш адрас».

Чытайце таксама: Гродзенскі дзіцячы спектакль праверыў Мінкульт. Зараз аўтары змагаюцца, каб захаваць пастаноўку

Поспех спектаклю забяспечылі прафсаюзы?

Па інфармацыі Hrodna.life, папулярнасць спектаклю «Монстры на новогодних каникулах» прынес у пэўнай ступені таксама адміністрацыйны рэсурс. Прафсаюзы гродзенскіх прадпрыемстваў арганізавана рэалізоўвалі білеты на спектакль. Крыніцы Hrodna.life звязваюць гэта з суарганізатарам падзеі, прадпрымальнікам, які мае пэўныя сувязі ў мясцовай уладзе. Пацвердзіць або абвергнуць гэтыя звесткі Hrodna.life не ўдалося.

Спектакль «Монстры на новогодних каникулах». Крыніца: Instagram Тэатральнай майстэрні «КАКТУСС».

«Прафкам рэалізаваў нямала білетаў для дзяцей супрацоўнікаў. Але днямі праз усе СМІ пісалі, што забараняюць «замежных герояў». У выніку сёння [23 снежня — Hrodna.life] за адзін дзень да імпрэзы, скінулі ў працоўны чат, што імпрэза праз забарону мясцовай улады адменена і прапануюць наведаць іншую ў OldCity «Цирк Деда мороза», — паведаміў Hrodna.life адзін з супрацоўнікаў «Гроднажылбуд».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024