Злавілі надвор’е: на Новым мосце заліваюць наступную маналітную пліту і рыхтуюць дамкраты

На мосце па вуліцы Паповіча прыступілі да другога этапу залівання бетону-маналітнай пліты пралётнага збудавання № 5. На гэта сыдзе 16 гадзін працы і 120 метраў кубічных тонаў матэрыялу, паведамляе «Гродна Плюс». Пасля гэтага прыступяць да замены апор — для гэтага будуць падымаць пралётныя збудаванні дамкратам.

Першую маналітную пліту пралётнага збудавання над трэцяй апорай ужо забетанавалі. Не яе сышло 130 кубаметраў бетону. Тады працэс ускладніла надвор’е: шмат часу пайшло на ачыстку паверхні моста ад снегу і ледзяной скарынкі пасля ападкаў. Наступным абавязковым этапам пасля бетанавання першага ўчастка было яго ўцяпленне і прагрэў пліты.

У гэты раз надвор’е аказалася больш спрыяльным: невялікае пацяпленне дазволіла пачаць заліваць бетон і ачышчаць маналітную пліту.

Наступным этапам працы стане выдамкрачванне пралетных будынкаў. Прылады для гэтых работ ужо падрыхтавалі. На студзень 2023 года запланавана замена апорных частак. Для гэтага некаторыя пралёты моста падымуць дамкратамі вышэй за вертыкальную адзнаку пралётнага збудавання.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024