У Беларусі хочуць пабудаваць яшчэ адну АЭС ці трэці энергаблок для Астравецкай. Першы прастойваў палову часу

Будаўніцтва яшчэ адной АЭС ці трэцяга блока для існуючай патрэбна для павышэння энергетычнай незалежнасці краіны на фоне росту электраспажывання, патлумачыў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч для БелТА.

Сярод кірункаў выкарыстання электраэнергіі ён назваў энергаёмістыя вытворчасці, развіццё электратранспарту, выкарыстанне электрычнасці для ацяплення. БелАЭС збіраліся выкарыстоўваць нават для майнінгу крыптавалюты. Усе пытанні магчымасці і неабходнасці будаўніцтва трэцяга энергаблока або другой станцыі будуць увязваць з попытам на электраэнергію ў Беларусі, адзначыў міністр.

Зараз яшчэ не падлучаны другі энергаблок БелАЭС. Яго гатоўнасць складае 97%. Там працягваюцца тэхналагічныя пусканаладачныя работы. Энергетычны пуск і падлучэнне блока да энергасістэмы запланаваны на першы квартал 2023 года, распавёў Віктар Каранкевіч. Планавалася, што пасля запуску другога энергаблока ў год станцыя будзе вырабляць каля 18 млрд кВтч электраэнергіі. Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнэргіі ў Беларусі. З уводам другога энергаблока яна будзе выпрацоўваць 40%.

Першы энергаблок БелАЭС цяпер працуе на намінальнай магутнасці. З моманту ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 года) ён выпрацаваў 10,4 млрд кВт/г электраэнергіі.

Станцыя прастойвала палову часу

Завяршэнне будаўніцтва і поўны ўвод БелАЭС магутнасцю 2,4 тысячы МВт прадугледжвалі у 2019−2020 гадах. Урачыста адкрылі станцыю 7 лістапада 2020 года. Але ўжо 8 лістапада яна перастала выпрацоўваць электрычнасць з-за выбуху двух трансфарматараў. Усяго за два гады працы станцыя была ў прастаі амаль палову ўсяго часу, падлічыла Zerkalo. Прыпынкі ў працы не зніклі нават пасля вываду энергаблока на поўную магутнасць у студзені 2021 года і ўводу яго ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года.

За першы год працы станцыю адключалі ад сеткі восем разоў, самы доўгі прастой працягваўся 84 дні, распавядаў расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі. Яшчэ адной магчымай прычынай частых прастояў ён назваў эканамічную. Беларусь добра сябе адчувае і без гэтай электрастанцыі, і ўвод такога вялізнага аб’екта для невялікай эканомікі неабгрунтаваны, адзначаў ён.

25 красавіка ад імя работнікаў БелАЭС на сайце станцыі з’явілася паведамленне аб тым, што на працягу ўсёй будоўлі на аб’екце адбываліся аварыі і паломкі, сістэмы не адладжаныя да канца, гэта выклікае пастаянныя праблемы ў абсталявання, а рамонтныя работы праходзяць у небяспечных умовах. У Мінэнерга тады заявілі, што сайт узламаны, а інфармацыя ў паведамленні — фэйк.

Чытайце таксама: За ситуацией на Белорусской АЭС сейчас можно следить онлайн

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024