130 кубоў бетону і ледзяная скарынка. Як ідуць працы на Новым мосце

На Паповіцкім мосце ідуць працы па ўзмацненні трэцяга пралёта моста (бліжэй да Паповіча). Рабочыя бетануюць маналітную пліту пралетнага збудавання над трэцяй апорай. Пасля бетанавання першага ўчастка трэба будзе ўцяпліць і прагрэць пліту.

Заліванне 130 кубаметраў бетону зойме каля 16 гадзін. Вага арматуры складае 52 тоны. Гэта будзе першы этап працэсу. Зараз будаўнікі бетануюць пучкі, з дапамогай якіх напярэдадні ўмацавалі канструкцыю, паведаміў «Гродна Плюс».

Працэс ускладняе надвор’е: шмат часу пайшло на ачыстку паверхні моста ад снегу і ледзяной скарынкі пасля нядаўніх ападкаў. Наступным абавязковым этапам пасля бетанавання першага ўчастка стане уцяпленне і прагрэў пліты.

Якія яшчэ працы ідуць і што далей?

Таксама будаўнікі прыступілі да мантажу назіральных масткоў на пятай і шосты апорах, распавёў генеральны дырэктар Гродзенскага гарадскога ЖКГ Кірыл Касіла. Наступным этапам будзе армаванне ўладкавання апалубкі ўнутры пралётнага збудавання пад маналітныя ўчасткі.

Да нацяжэння пучкоў на рэчышчавых апорах на мосце прыступілі з 23 лістапада. Гэта дазволіць аднавіць апорную здольнасць збудавання. Этап павінны заняць расцягнуцца мінімум тры месяцы. На пераходзе штодня працуюць каля 60 чалавек.

Працэс рамонту будзе доўгім. Папярэдняе абследаванне моста паказала знос канструкцый, карозію жалезных элементаў і шматлікія расколіны.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024