Зараз універсам належыць Гродзенскаму мясакамбінату. Будынак выставяць на аўкцыён за пачатковую цану ў 6 мільёнаў 168 тысячы рублёў ($ 2,5 мільёна).
Агульная плошча будынка — 4 829,3 кв. м. Плошча ўчастка пад ім — 0,5376 га, яго прызначэнне — размяшчэнне аб’ектаў рознічнага гандлю.
Універсам прадаюць разам з дзеючымі дамовамі арэнды трох розных арандатараў на некалькі памяшканняў - да ліпеня, верасня і лістапада 2025 года. У абвестцы аб продажы адзначана, што гэта паўторны аўкцыён.
Пакупніку трэба будзе ўнесці задатак 616,8 тысяч рублёў.
Таргі пройдуць 28 снежня. Апошні дзень падачы заявак на ўдзел — 26 снежня да 15:00. Арганізатар аўкцыёну — Гродзенскі філіял РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі».
Чытайце таксама:
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…