Навіны

Новыя абмежаванні для гродзенскіх палітвязняў: у некаторых пачалі залічваць пасылкі ў агульны ліміт перадачаў

Адразу ў некалькіх палітвязьняў СІЗА Гродна пачалі залічваць вагу атрыманых пасылак у агульны ліміт перадачаў на месяц — 30 кг. Гэта значыць, яны цяпер могуць атрымаць агулам менш перадач, чым раней. Гэта назіралася і ў іншых установах. Пра сітуацыю расказала жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга.

Журналіста Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі. Таксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых (4 800 рублёў). Акрамя гэтага, ён павінен выплаціць 2000 рублёў кампенсацыі дзевяці нібыта пацярпелым. Івашына абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі.

Дзяніс — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя InformNapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Ён пісаў пра санаторыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Крыме, пра сітуацыю з COVID-19, рабіў расследаванне пра беркутаўцаў, якія пасля рэвалюцыі ва Украіне ўцяклі ў Беларусь.

«Шматлікія сваякі палітвязняў і самі палонныя сутыкаюцца з рознымі правіламі ў розных установах. І справа тут не ў статусе зняволенага, т.б. не залежыць ад таго, ці ён «падазраваны» ці ўжо «асуджаны», а часам проста ад настрою супрацоўніка, які, напрыклад, прымае перадачы ці пасылкі.

Агульныя для ўсіх вязніцаў ці калоніяў правілы існуюць, і ў друкаваным выглядзе іх нават можна знайсці на стэндах у пунктах прыёму тых самых перадачаў. Але ж часам мясцовыя працаўнікі, ці хутчэй адміністрацыя, могуць дадаць ці выкрэсліць са спісу той ці іншы прадукт ці рэч, а той, хто прымае перадачы, можа трактаваць той спіс наогул па-свойму", — паведамляе Вольга Івашына.

З чым яшчэ сутыкаюцца сваякі палітзняволеных?

 — Ліміт кілаграмаў перадачаў на месяц таксама можа адрознівацца — у залежнасці ад таго, што з набытага ва ўнутранай краме ў залік не ідзе. Напрыклад, гродзенская турма не лічыць напоі, а некаторыя не залічваюць вагу ўсяго, што сваякі купляюць у турэмнай краме. Прымальнік перадачаў можа акругліць кілаграмы ў той ці іншы бок.

 — Адны ўстановы прымаюць пасылкі толькі з укладзеным спісам дасланага, іншыя — без яго абыходзяцца.

 — Адны працаўнікі патрабуюць распакоўваць усё, што не ў празрыстай упакоўцы, іншыя — нават рэчы ў завадской упакоўцы распакоўваюць і правяраюць.

 — Затое цудоўна бачыцца мэта: трымаць вязня ў паўгалодным стане, каб ён увесь час думаў толькі пра тое, дзе здабыць дадатковую ежу, мо нават падаўся ў стукачы ці падобнае, — робіць здагадку Івашына.

Дзяніс пакуль такіх абмежаванняў не мае. Вольга дадае, што фіксуе кожны злачынны крок у дачыненні да мужа. Яна раіць гэтага сваякам іншых палітзняволеных — для судоў, якія будуць пасля змены сістэмы.

Дзе яшчэ такая практыка?

З той жа сітуацыяй сутыкнуліся блізкія Паўла Мажэйкі ў верасні. Для яго пасылкі пачалі лічыць у дазволеныя 30 кг перадач у месяц. Па словах праваабаронцаў, у СІЗА Брэста склалася падобная практыка: там пасылкі і перадачы лічаць у дазволеныя 30 кг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024