Для атрымання нацыянальнай візы ў Літву беларусам давядзецца адказваць на пытанні аб вайне і сувязях з дзяржавай

Спецыяльны апытальнік цяпер будуць запаўняць грамадзяне Беларусі і Расіі, якія жадаюць атрымаць нацыянальную візу або від на жыхарства ў Літве, піша Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі. За 11 месяцаў 2022 года беларусы атрымалі 22 890 дазволаў на часовае пражыванне і відаў на жыхарства ў Літве.

У апытальніку трэба будзе расказаць аб сваёй адукацыі, месцах працы, службе ў войску, бізнес-сувязях, кантактах з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не ўваходзяць у НАТА і Еўрасаюз, і расказаць аб сваёй пазіцыі па пытанні вайны ва Украіне. Пры складанні пытанняў улічылі і рэкамендацыі Дэпартамента дзяржбяспекі.

Апытальнік павінны запаўняць усе грамадзяне Расіі і Беларусі з 18 гадоў, калі будуць звяртацца па новыя дакументы, прасіць працягнуць від на жыхарства ў Літве ці выдаць нацыянальную візу.

Падобны апытальнік Дэпартамент міграцыі можа даваць і грамадзянам іншых краін.

Адказы на пытанні будуць мець вырашальнае значэнне пры вынясенні рашэння аб выдачы нацыянальнай візы або працягу віду на жыхарства. Калі просьбіт адмовіцца на іх адказваць або адкажа не на ўсе пытанні, яго заяўку не прымуць. Калі ж ён прадаставіць ілжывыя звесткі або схавае нейкую значную інфармацыю, гэта стане падставай для скасавання віду на жыхарства або адмове ў выдачы візы.

Гэта будзе дадатковы фільтр бяспекі, каб больш аператыўна выявіць замежнікаў, якія ў мінулым былі звязаныя з недэмакратычнымі рэжымамі і могуць уяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, лічыць кіраўнік Дэпартамента міграцыі краіны Эвеліна Гудзінскайтэ.

Колькасць відаў на жыхарства для беларусаў вырасла ў паўтара раза

З пачатку 2022 года беларусы ў Літве ўжо атрымалі 22 890 дазволаў на часовае пражыванне і відаў на жыхарства, піша «Зеркало» са спасылкай на bns.lt і Дэпартамент міграцыі Літвы. Яшчэ 5127 беларусам працягнулі раней выдадзеныя віды на жыхарства. У 2021 годзе беларусы атрымалі ў Літве 15 318 відаў на жыхарства і працягнулі 5232.

Са студзеня па лістапад 2022 года беларусам выдалі 19 641 нацыянальных візаў Літвы, а за мінулы год — 21 360 нацыянальная віза.

Што зараз з візамі ў Літву

Нацыянальную візу выдаюць у сувязі з вочным навучаннем у літоўскай ВНУ, атрыманнем дазволу на працу, да іх адносяцца і гуманітарныя візы. Аднаразовыя нацыянальныя візы выдаюць тым, каму дазволена часовае або пастаяннае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы. Яны не працягваюцца, знаходжанне ў краіне магчыма пры наяўнасці віду на жыхарства, хадайніцтва аб выдачы якога могуць разглядаць да шасці месяцаў.

З ліпеня 2022 года беларусам і расіянам у сувязі з агрэсіяй Расіі супраць Украіны перасталі выдаваць нацыянальныя візы, акрамя як для членаў сям'і грамадзян Літвы і Еўрапейскага Саюза, асоб літоўскага паходжання і асоб, якія захавалі права на аднаўленне грамадзянства Літвы і членаў іх сем’яў. У верасні Літва перастала прымаць у расіян дакументы на турыстычныя візы. Беларусам турыстычныя візы перасталі афармляць яшчэ з 2020 года. Выдачу гуманітарных візаў беларусам і расіянам усё ж захавалі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024