“Зімовы фэст” і Дзед Мароз з цягніка. Якія мерапрыемствы рыхтуюць у Гродне да Новага года: расклад

Перадсвяточныя мерапрыемствы ў Гродне пачнуцца з 5 снежня ў гарадскім маёнтку Дзеда Мароза. Далей у планах гарадскіх уладаў ужо традыцыйныя перадсвяточныя актыўнасці: адкрыць алею «дызайнерскіх» ёлак і запаліць ілюмінацыю, а на Савецкай плошчы будзе чакаць знаёмы гродзенцам «Зімовы фэст».

5 снежня ў Цэнтры рамёстваў «Спадчына» на Рэйманта, 12 адкрыецца гарадскі маёнтак Дзеда Мароза. Летась там падрыхтавалі інтэрактыўную праграму з навагоднім квэстам, падарожжам з казачнымі героямі па станцыях у пошуках Снягуркі і майстар-класам па вырабе эка-ялінкі. Тамсама пісалі лісты галоўнаму беларусаму Дзеду Марозу ў Белавежскую пушчу.

9 снежня а 17:30 ў парку Жылібера запаляць агні на алеі «дызайнерскіх» ёлак «MagicLand». Сёлета там плануюць усталяваць 50 ёлак ад розных гарадскіх кампаній, прадпрыемстваў і ўстаноў, удакладнілі на «Гродна Плюс». Таксама традыцыйна правядуць конкурс на найлепшую ёлку. Летась ёй стала ёлка ад СШ № 28.

Абавязковая ўмова конкурсу — адлюстраванне спецыфікі дзейнасці арганізацыі ці прадпрыемства. Леташнія працы да ўдзелу не дапускаюць.

Чытайце таксама: Меньше агротреша, больше фотозон и инфокиоск в елке. Смотрите, какие «дизайнерские» деревья поставили в гродненском парке

У той жа дзень уключаць гарадскую перадсвяточную ілюмінацыю. Спробнае ўключэнне гарадскіх упрыгожванняў зрабілі 1 снежня. Сёлета для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць каля 117 розных канструкцый, а агульная даўжыня ілюмінацыі складае 30 км.

Таксама 9 снежня распачне працу «Зімовы фэст» на Савецкай плошчы. Кірмаш рамеснікаў і фудкорт у межах фэсту будуць адкрытыя да 8 студзеня ў буднія дні з 15.00 да 23.00, у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні — з 13.00 да 23.00. 1 студзеня кірмаш будзе працаваць з 01.00 да 04.00. Для дзетак на Савецкай усталююць цір, карусель, інтэрактыўныя атракцыёны і дэкарацыі.

16 снежня пройдзе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Галоўнага Дзеда Мароза сустрэнуць на пероне. Пасля прыбыцця ён ўзначаліць парад-картэж касцюмаваных аўтамабіляў і далучыцца да шэсця. На Савецкай плошчы яго ўдзельнікі запаляць агні на галоўнай ёлцы Гродна. Пачатак імпрэзы, а 18.00.

Толькі на абслугоўванне святочных упрыгожванняў сёлета выдаткуюць 426 тысяч рублёў. Яшчэ 30 тысяч сыйдзе на абсталёўванне сцэны на Савецкай плошчы. Летась святкаванне абышлося гораду ўдвая танней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024