Навіны

Аўтавакзал у Гродне зноў здаюць у арэнду. Папярэдні арандатар так нічога і не зрабіў

Будынак былога прыгараднага аўтавакзала ў Гродне здаюць у арэнду. Аднапавярховая пабудова размяшчаецца ў 100 метрах ад галоўнага будынка аўтавакзала, на вуліцы Чырвонаармейскай, 7, паведаміў «Гроднааблаўтатранс».

Раней там размяшчаліся прыгарадныя касы, зала чакання і службовыя памяшканні. Зараз ён пусты — працуюць толькі хлебная і мясная крамы. На вольнай прасторы прапануюць арганізаваць аб’екты гандлю, грамадскага харчавання альбо офісы.

Што ёсць будынку

Будынак плошчай 513,5 кв.м. мае два ўваходы. Акрамя гэтага ёсць магчымасць прадастаўлення стаянкі плошчай 2000 кв.м. У пабудве ёсць цэнтралізаваная сістэма халоднага водазабеспячэння, каналізацыя, электразабеспячэнне, цеплазабеспячэнне. Таксама ўсталявана сістэма ахоўнай сігналізацыі, аўтаматычная пажарная ахова, відэаназіранне, тэлефан і вентыляцыя.

Яго можна арандаваць на пяць гадоў. Дазваляецца субарэнда, а таксама перапланіроўка і мадэрнізацыя.

Былы вакзал спрабуюць здаць не першы раз

Будынак з былымі прыгараднымі касамі здалі ў арэнду ў снежні 2021 года. Тады кампанія «БелФудСервис» выкупіла права арэнды за $ 4 тыс. Там планавалі адкрыць кропку сеткі фастфуда KFC. Але ў будынку так нічога і не з’явілася. Дамову арэнды з папярэднім арандатарам скасуюць 1 студзеня 2023 года.

Зацікаўленым у арэндзе будынка прапануюць тэлефанаваць па нумарах:

8(029) 267−64−64, 8(029) 781−02−71.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024