Навіны

У Малой Бераставіцы — масавая гібель рыбы. Туды трапілі сцёкавыя воды з каналізацыі

У канцы жніўня ў аграгарадку Малая Бераставіца зафіксавалі гібель рыбы. Яна здарылася праз уцечку сцёкавых вод. У ЖКГ ведалі пра аварыю, але вырашылі, што рамонт можа пачакаць, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікам ЖКГ паведамілі аб аварыі на каналізацыйна-помпавай станцыі па вуліцы Цэнтральная. На месца прыбыў майстар і паведаміў, што трубаправод спраўны, а яго далейшы рамонт можа пачакаць. Праз неўстараненне паломкі адбылася ўцечка сцёкавых вод у адзін з вадаёмаў. Гэта прывяло да гібелі рыбы. Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода склала больш за 18 000 рублёў.

У дачыненні да 52-гадовага майстра Бераставіцкім РАСК распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Забруджванне альбо засмечванне вод». Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024