Навіны

Ёлка на Савецкай будзе «разумнай». Як Гродна ўпрыгожаць да Новага года

Да Новага года ў Гродне вырашылі ўсталяваць 10 навагодніх ялін з гірляндамі ў розных раёнах горада. Для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць каля 117 розных канструкцый, а агульная даўжыня ілюмінацыі складзе 30 км.

Кроме Советской площади, где новогоднюю елку уже начали устанавливать, большие елки появятся на площади Ленина, улице Дзержинского, у автовокзала, в микрорайонах Лидский, Девятовка, Вишневец и других. В прошлом году в городе больших елок было меньше — восемь.

Да леташніх святладынамічных канструкцый дадасца 55 новых, піша «Гродненская правда». Іх усталююць на апорах і на зямлі. У 2021/22 на святы ставілі 93 святлодыёдныя канструкцыі, а годам раней — 88.

Да святаў «Гарсвятло» рыхтуецца запаліць у горадзе 104 тысячы лямпачак, распавёў дырэктар прадпрыемства Алег Дабравольскі. Агульная даўжыня гірлянд, святладыёдных расцяжак разам з навагоднімі ёлкамі і святладынамічных канструкцый складзе 30 км.

Ёлку на Савецкай упрыгожаць па-новаму

Навінкай стане «разумнае» святладыёднае ўпрыгожванне ёлкі на Савецкай плошчы. Яна будзе свеціцца па прынцыпе ілюмінацыі колы агляду ў парку Жылібера.

Ужо пачалі ўпрыгожваць уезд у горад з боку М6, новую развязку каля прадпрыемства «Гродна Азот», цэнтр горада. Завяршыць упрыгожванне Гродна плануюць да 1 снежня.

Колькі каштавалі святы год таму

У мінулым годзе на мантаж ілюмінацыі горад выдаткаваў 85 000 рублёў. Усяго ўпрыгожванне Гродна да Новага года, уключна з устаноўкай сцэны і біяпрыбіральняў, абышлося мінімум у 107 900 рублёў. Яшчэ 12 000 рублёў з гарадскога бюджэту пайшло на арганізацыю традыцыйнага шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024