Навіны

У Гродне англійскую мову ведаюць, як у Гане, у вобласці - як у Грузіі. Беларусь заняла 39 месца ў рэйтынгу валодання англійскай

Гродзенцы занялі другое месца па веданні англійскай мовы пасля Мінска сярод абласных цэнтраў Беларусі. Гродзенская вобласць размясцілася на трэцім месцы пасля Мінскай і Брэсцкай. Міжнародная адукацыйная кампанія EF Education First правяла чарговае даследаванне аб тым, наколькі жыхары розных краін і гарадоў валодаюць англійскай мовай.

У даследаванні прыняла ўдзел 2,1 млн чалавек. Гэта жыхары 111 краін, за выключэннем тых, дзе англійская з’яўляецца асноўнай мовай.

Беларусь аднеслі да краін з «умераным», або сярэднім узроўнем валодання. Усяго было пяць катэгорый: вельмі высокі ўзровень валодання англійскай, высокі, сярэдні, нізкі і вельмі нізкі.

Сярэднесусветная адзнака за тэст сёлета была 502 балы.

Гродзенцы набралі 529 балаў (такі ўзровень ведаў у жыхароў Ганы з Заходняй Афрыкі). Іх апярэдзілі мінчукі з 541 баламі, наступныя паводле рэйтынгу — жыхары Брэста з 522 баламі, пасля ідуць Гомель (500) і Віцебск (477). Жыхары Гродзенскай вобласці набралі 524 балы (узровень Грузіі), адстаўшы ад Мінскай (546) і Брэсцкай абласцей (534), але апярэдзіўшы Гомельскую і Магілёўскую (па 508 балаў) і Віцебскую (495) вобласці.

Як ведаюць англійскую ў Беларусі параўнальна з іншымі краінамі

Беларусь атрымала 533 балы і заняла 39 пазіцыю ў рэйтынгу. У адну катэгорыю з Беларуссю трапілі такія краіны як Італія, Францыя, Іспанія, Украіна, Грузія, Албанія, Куба, Індыя, Уганда, В’етнам. Сярод еўрапейскіх краін Беларусь займае 28 месца з 35. За год краіна апусцілася на адну пазіцыю і 5 балаў.

Больш за ўсё балаў у даследаванні набралі Нідэрланды (661), на другім месцы аказаўся Сінгапур (642), наступная — Аўстрыя (628). У катэгорыю вельмі высокага ўзроўню валодання мовай трапілі 13 краінаў: краіны Скандынавіі, Бельгія, Партугалія, Нямеччына, Харватыя, Паўднёвая Афрыка і Польшча (600 балаў). Суседняя з Беларуссю Літва набрала 589 балаў (19 месца ў рэйтынгу), Латвія — 571 (25 месца), Украіна — 539 (35 месца), Расея — 530 балаў (40 месца).

Сярод тых, хто прынялі ўдзел у даследаванні, беларускія жанчыны набралі 540 бала, мужчыны — 526. Лепш за ўсё ведаюць англійская беларусы ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў, яны трапляюць у сярэднюю катэгорыю валодання. Людзі старэйшыя за 41 ведаюць англійскую крыху горш, а вось моладзь ад 18 да 20 трапіла ў катэгорыю нізкага ўзроўню валодання мовай.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024