Спазняешся на самалёт праз чэргі на мяжы? У «Бераставіцы» з’явілася «велатаксі»

Веласіпеднае «таксі» працуе на памежным пункце пропуска «Бераставіца — Баброўнікі». Жыхар Вялікай Бераставіцы Мікалай перавозіць людзей праз мяжу на двухмясцовым веласіпедзе, паведаміў «АвтоГродно».

Мікалай са сваім двухмясцовым веласіпедам. Крыніца: autogrodno.by

Мужчына кажа, што мэты нажывацца ў яго няма. Ёсць жаданне дапамагчы людзям.

«Заўсёды могуць узнікнуць нечаканасці з перасячэннем мяжы: дзесьці час не разлічылі, дзесьці складанасці паўсталі з дакументамі ў спадарожнікаў. Вось тады можа дапамагчы маё «роварнае таксі», — сказаў Мікалай.

Колькі часу займае перасячэнне мяжы на ровары?

10 лістапада Мікалай зрабіў пробны заезд, каб даведацца колькі часу займае перасячэнне мяжы. «Звычайна хвілін за 40 спраўляюся на веласіпедзе, але ўчора [10 лістапада — Hrodna.life] часу больш сышло — гадзіны паўтары. Але гэта таму, што я ўсе нюансы хацеў высветліць з праходжаннем, дакументамі».

Мікалай спадзяецца, што з часам усё будзе атрымлівацца хутчэй.

Веласіпед Мікалая. Крыніца: autogrodno.by

На польскай мяжы трэба стаяць у чарзе

На беларускай мяжы веласіпедзісты могуць пад’язджаць адразу да памежнікаў і не стаяць у чарзе. На польскай — агульная чарга і на праходжанне мяжы трэба больш часу.

Веласіпед Мікалая прыпаркаваны каля пункта пропуска. Крэслы закрыты ад дажджу. Наконт аплаты Мікалай не катэгарычны. Ён упэўнены, што знойдзе агульную мову з кліентамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025