Навіны

Стала вядома, як будзе выглядаць новы гандлёвы цэнтр у Грандзічах

Новы гандлёвы цэнтр плануюць пабудаваць у Грандзічах, на скрыжыванні вуліц Саяпіна і Асфальтнай. Праект будынка апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Праект новага гандлёвага цэнтра ў Грандзічах. Крыніца: grodno.gov.by

Новы гандлёвы цэнтр з паркоўкамі і зялёнай зонай пабудуюць на ўчастку ў 4 га. З-за перападу вышыні на тэрыторыі (каля васьмі метраў) частку будынка ў нізіне плануюць зрабіць двухпавярховай, а на раўніне — аднапавярховай. Агульная плошча будынка складзе 12,5 тыс.кв. метраў (у гродзенскага OldCity — 26 тыс. кв. метраў).

Часткі будынка звяжуць галерэяй, усталююць велапаркоўкі і зарадкі для электракараў

У аднапавярховай частцы будынка размесціцца гіпермаркет на 2,5 тыс. кв. метраў. Зараз адбываюцца перамовы з беларускімі гандлёвымі сеткамі, якія хочуць туды заехаць. У двухпавярховай частцы плануюць размясціць офісы, кабінеты абслугоўвання, буцікі, дзіцячыя пакоі і іншыя крамы. Акрамя гэтага, там запраектавалі кафэ з вокнамі ў падлогу і магчымасцю адкрыць летнюю тэрасу.

Часткі будынка плануюць звязаць галерэяй шырынёй дзевяць метраў. Па цэнтры яе хочуць размясціць гандлёвыя кропкі - «астраўкі».

У кожнай частцы гандлёвага цэнтра будзе свая паркоўка. Яны будуць звязаны праездам, а агульная колькасць машынамесцаў будзе 323. Для электракараў усталююць шэсць падзарадак, а каля кожнага ўвахода ў гандлёвы цэнтр будзе паркоўка для веласіпедаў.

Побач з гандлёвым цэнтрам арганізуюць парк

На тэрыторыі каля 70 сотак арганізуюць паркавую зону. Гэта павінна кампенсаваць знішчэнне дрэваў і кустарнікаў пры будаўніцтве. Там высадзяць каля 200 сажанцаў: клён, ліпу, бярозу, таполю. Акрамя гэтага, плануюць сфармаваць жывую агароджу.

Праз парк хочуць пракласці алеі шырынёй тры метры. Уздоўж іх плануюць арганізаваць асвятленне, паставіць лавы і сметніцы. На вуліцы Асфальтнай арганізуюць яшчэ адзін рэгулюемы пешаходны пераход.

Праект новага гандлёвага цэнтра ў Грандзічах. Крыніца: grodno.gov.by

Калі пачнуць будаўніцтва

Замоўца будаўніцтва — прыватная гродзенская кампанія «Норланд». Распрацоўку праекта рабіла архітэктурнае бюро «ВКЛ-Праект». Будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра плануюць пачаць вясной 2023 года. Скончыць плануюць у 2024 годзе.

Зараз адбываюцца грамадскія абмеркаванні. Свае заўвагі альбо прапановы можна накіраваць на электронную пошту Гродзенскага гарвыканкама альбо пісьмова, па адрасе: Гродзенскі гарвыканкам, плошча Леніна 2/1, 230 023, Гродна.

Акрамя гэтага заўвагі і прапановы прымаюць на электронную пошту Упраўлення архітэктуры і градабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Ці ў пісьмовым звароце па адрасе: пл.Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна. Альбо праз сэрвіс «Электронныя звароты» на саце Гродзенскага гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024